Навіны

У Гродне адкрылі купальны сезон: пракуратура ўжо паспела знайсці парушэнні на пляжах

Гродзенская пракуратура праверыла зоны адпачынку. Супрацоўнікі высвятлялі, як гарантуюць бяспеку людзей на возеры Юбілейным, Цэнтральным пляжы, а таксама ў лесапаркавых тэрыторыях з пляжамі Ласосна і Пышкі.

Цэнтральны пляж на Нёмане. Фота: Hrodna.life

Супрацоўнікі пракуратуры ацанілі працы службаў, якія займаюцца бяспекай на вадаёмах. Таксама яны праверылі лавы, пераапранальні, пітныя фантаны, душавыя кабіны, санітарныя вузлы агульнага карыстання, а таксама ці створаны бяспечныя ўмовы для адпачываючых.

Брудныя пляжы і нелегальны продаж алкаголю

Падчас агляду месцаў пракуратура выявіла шэраг парушэнняў. Берагавая лінія пляжа і акваторыя не былі ачышчаныя ад воднай расліннасці, стан дзіцячых купальняў быў небяспечны, адсутнічаў доступ да санітарных вузлоў, акрамя гэтага ў пляжных зонах незаконна прадавалі алкаголь.

Калі адкрыўся купальны сезон у Гродне

Афіцыйна купальны сезон адкрылі 25 траўня 2023 года. Тэмпература вады ў Нёмане тады была 17−18 градусаў, на Юбілейным возеры — 19 градусаў.

Агулам у Гродзенскай вобласці вызначылі больш за 40 месцаў для купання. Іх асобна праверыла МНС.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024