27 траўня стала вядома пра затрыманне ў Ваўкавыску. Там падчас працоўнага дня пры кліентах на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Еўраопт».
Мужчына сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама — «негатыўныя водгукі» аб расійскіх вайскоўцах ва Украіне і негатыўныя водгукі на расійскія і беларускія тавары. Па якім артыкуле могуць распачаць справу за водгукі на тавары, не паведамілі.
Сілавікі таксама паведамляюць, што ён запісваў відэа і галасавыя паведамленні, у якіх абражаў сваё кіраўніцтва. Цяпер крымінальная адказнасць пагражае толькі за абразу прадстаўнікоў улады і прэзідэнта Беларусі.
Днямі стала вядома пра затрыманне васьмі лідчан і пяці гродзенцаў.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…