Навіны

Палац у Свяцку адкрылі пасля рэканструкцыі

Палацава-паркавы комплекс адкрылі пасля рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынкаў пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс «Свяцк». У ім размясцілася гасцініца, SPA-цэнтр, бровар і рэстаран. Сімвалічнае адкрыццё комплексу прайшло 15 траўня.

Завяршылі работы першай чаргі рэканструкцыі, паведамілі ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце. У яе ўваходзіла добраўпарадкаванне тэрыторыі, рэканструкцыя будынка палаца, левы флігель, левая галерэя, правы флігель, правая галерэя, гараж, кузня, грамадскія санвузлы, крама сувеніраў, гасцявы дом, піўны бар, адміністрацыйны будынак, пральня, стайня, інжынерныя сеткі.

Пасля рэканструкцыі ў склад палацава-паркавага комплексу ўвойдуць гасцініца, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выстаў, канферэнцый і прэзентацый. У гатэлі змогуць размясціцца 58 чалавек. Пасля рэканструкцыі ў склад палацава-паркавага комплексу ўвойдуць гасцініца, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выстаў, канферэнцый і прэзентацый. У гатэлі змогуць размясціцца 58 чалавек. Гасцей комплекс пачне прымаць у канцы траўня.

Уздоўж дарогі ля яблыневага саду, якая вядзе да комплексу, заклалі алею ліпаў. Гістарычна ў гэтым месцы таксама была падобная алея палацавага парку.

Падчас адкрыцця заклалі ліпавую алею
Адкрыццё палацава-паркавага комплексу ў Свяцку
Інтэр'еры палаца ў Свяцку
Палацава-паркавы комплекс у Свяцку

Раней таксама ачысцілі ад глею сажалкі, правялі санітарную прыборку вакол вадаёмаў, завяршылі рэканструкцыю водапрапускных збудаванняў, шлюза і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол сажалак.

Работы ў Свяцку вядуць у рамках дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграм, за кошт сродкаў прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва, мясцовых бюджэтаў, з прыцягненнем спонсарскіх сродкаў.

Палац у Свяцку. Фота: Леанід Шчаглоў, БелТА

У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур, кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік і памочнік Лукашэнкі Юрый Караеў.

Гісторыя палаца

Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк узвёў у 1779 годзе італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Палац — помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты.

У 2009 годзе комплекс перадалі ва ўласнасць адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторый „Азёрны“». У 2017 годзе пасля навуковых даследаванняў пачалася рэстаўрацыя, рэканструкцыя і падрыхтоўка да ўключэння яго ў турыстычную дзейнасць.

Генеральным падрадчыкам работ выступіў Гроднажылбуд, інжынерная арганізацыя — КУДП «УКБ Гродзенскага раёна», генеральны праекціроўшчык — праектны філіял ААТ «Белрэстаўрацыя».

Комплекс абяцалі адкрыць да 200-годдзя Аўгустовскага канала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024