Протаіерэй Анатоль Ненартовіч — былы настаяцель царквы на Вішняўцы — пераведзены ў прыход у мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Там яго абавязалі пабудаваць храм. Адначасова яго пазбавілі пасад члена епархіяльнага савета і кіраўніка епархіяльнага аддзела па будаўніцтве, паведамляе Telegram-канал «Хрысціянская візія».
«Архіепіскап Антоній даў зразумець, што дарадчы голас Ненартовіча яму больш не патрэбны — нават намінальна», — паведамілі аўтары канала.
Раней стала вядома, што протаіерэя Анатоля Ненартовіча прыбралі з пасады настаяцеля храма Сабора ўсіх Беларускіх святых. Менавіта ў гэтым храме пасля адпраўлення «на супакой» служыў літургіі архіепіскап Арцемій (Кішчанка).
Протаіерэю Анатолю Ненартовічу 54 гады. Ён родам са Шчучынскага раёна. З 1998 займаецца прыходам Сабора ўсіх Беларускіх Святых у Гродне, з 2001 года — быў настаяцелем гэтай парафіі, дзе пабудаваў храм.
Гэтыя дзеянні назвалі «зачысткай» былой «каманды архіепіскапа Арцемія». Ненартовіч жа быў, па словах аўтара канала, правай рукой Арцемія. Яго перавялі пасля смерці архіепіскапа.
Указам ад 7 траўня архіепіскап Антоній прызначыў настаяцелем храма Сабора ўсіх беларускіх святых самога сябе. Ён патлумачыў сваё рашэнне апошняй воляй архіепіскапа Арцемія. «Быццам бы той перад смерцю прасіў пераемніка „паклапаціцца пра храм“. Гэта пры актыўным гаспадарчым 54-гадовым пробашчы», — напісалі ў канале.
«У Гродне бачаць тут не толькі сімвалічную расправу над „старой гвардыяй“, але і цалкам зямны матыў. Кантроль над бюджэтам багатага прыхода дапаможа Антонію рэалізаваць яго ўласны амбіцыйны праект — храм Аляксандра Неўскага, будаўніцтва якога ён абяцаў завяршыць у 2025 годзе, „да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне“», — паведаміла «Хрысціянская візія».
Храм Аляксандра Неўскага, які будуецца, называюць «другой Каложай», так як яго прататыпам выбралі гіпатэтычны выгляд Каложскай царквы ў XII стагоддзі.
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…