Навіны

У Гродне адкрываецца першы ў горадзе ірландскі паб — Harat’s pub

«Партал у Ірландыю» абяцаюць адкрыць у Гродне на Карла Маркса, 24. Дату адкрыцця яшчэ не назвалі. У ірландскім пабе будзе гучаць джаз і лаундж, а для гасцей прапісалі правілы. Раней на гэтым месцы была піцэрыя «Папа Джонс», потым — індыйскае кафэ «Ганга». Цяпер яно закрытае, а фірма — у працэсе ліквідацыі.

Harat’s pub — сеткавая ўстанова з расійскімі каранямі. Пра сябе паб піша, што гэта — самая вялікая сетка ірландскіх пабаў у свеце. Абяцаюць лепшае сабранне піва і віскі і наяўнасць Jägermeister. Першы паб сеткі адкрылі ў 2009 годзе ў Іркуцку. Цяпер іх больш за 80. Установы сеткі ёсць у Казахстане, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі і Кіргізіі. Таксама ёсць адна ўстанова ў Маямі, ЗША.

У Беларусі першы паб сеткі з’явіцца ў Гродне.

Пакуль у профілі паба распавядаюць цікавыя факты пра Ірландыю, праводзяць лікбез па віскі і Jagermeister, тлумачаць адрозненні паміж англійскімі і ірландскімі барамі. Таксама прапануюць зрабіць кактэйлі з фільмаў.

Мерапрыемствы ў Harat’s pub

У VIP-пакоі паба будуць праходзіць мерапрыемствы жаночага клуба Lady Pro. Там жанчыны будуць размаўляць аб бізнэсе, «павышаць энергію і рэсурсы», паляпшаць знешнасць і мець зносіны.

Кожны аўторак у пабе будзе выступаць піяніст Арсень Сакалоўскі. Ён будзе граць у стылі джаз (музыка, якая склалася пад уплывам афрыканскіх рытмаў далёка ад Ірландыі - Hrodna.life) і лаундж (лёгкая фонавая музыка для гасцініц і кафэ — Hrodna.life). Вакалістка Ангеліна Белановіч рыхтуе спецыяльную праграму для гасцей паба. Яна таксама выканае вядомыя хіты ў стылі джаз і лаундж.

Правілы Harat’s pub

Harat’s pub таксама прапісаў свае правілы. Сумным наведвальнікам прапануюць плаціць за суседні столік. Да кліентаў звяртаюцца на ты і кажуць ім «чэл», прапаноўваючы быць «на адной хвалі».

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024