Навіны

Колькасць кіберзлачынстваў на Гродзеншчыне вырасла за год. Якія метады папулярныя ў махляроў

Колькасць кіберзлачынстваў у Гродзенскай вобласці павялічваецца. Са студзеня па сакавік 2023 года іх зарэгістравана на 12 больш, чым за той жа перыяд 2022 года, паведаміў «Гродна Плюс» са спасылкай на абласную міліцыю.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: rupixen, pixabay.com

За першы квартал 2022 года былі зарэгістраваны 344 злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, за першы квартал 2023-га — 356.

Папулярны метад — фішынг

Больш за 80% кіберзлачынстваў звязаны з мадыфікацыяй камп’ютарнай інфармацыі. Часцей за ўсё гэта званкі на мэсанджары, усталёўка дадаткаў з дыстанцыйным доступам да гаджэта, спасылкі на фішынгавыя копіі сайтаў банкаў, паштовых аддзяленняў і інтэрнэт-крамаў.

«Была актуальная ў бягучым квартале схема, гэта не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і па ўсёй рэспубліцы. Банальная сітуацыя: чалавек хоча аплаціць, напрыклад, камунальныя паслугі, у пошукавіку Яндэкс ці Гугл, не важна, забівае „інтэрнэт-банкінг“ і назва банка і пераходзіць па першай спасылцы. Даволі часта гэтыя спасылкі з’яўляюцца таксама фішынгавымі. Гэта значыць, фактычна, чалавек, перайшоўшы па такой спасылцы, ён трапляе не на сайт, на старонку інтэрнэт-банкінгу сапраўднага банка, а трапляе на старонку, якая знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь і якую кантралююць зламыснікі», — сказаў кіраўнік упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Чарняк.

Чытайце таксама: Как мошенники обманывают гродненцев в сети и как не стать их жертвой

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024