У Гродне пачала працаваць крама OZ Home. Яна размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман» на вуліцы Савецкай — у межах ужо раней існуючай крамы OZ. Там прадаюць тавары для дома і гаспадаркі, паведамілі на сайце кампаніі.
У новай краме можна набыць кухонныя рушнікі, подушкі, прадметы для інтэр'еру, а таксама гаспадарчую хімію. Прадукцыя зроблена ў Беларусі, Расіі, Кітаі, ёсць таксама прадукцыя з Еўропе.
Крама OZ Home у Гродне працуе:
панядзелак — субота — з 10:00 да 20:00
нядзеля — з 10:00 да 19:00
Першую краму OZ Home адкрылі ў Мінску ў лістападзе 2022 года. Гэта новы фармат і новы асартымент для кампаніі. Onliner назваў краму «альтэрнатывай Jysk», якая сышла з Беларусі ў 2022 годзе.
Сетка OZ у Гродне працуе са снежня 2016 года. Асноўны тавар там — кнігі, тавары для школы, творчасці і хобі, канцылярыя, настольныя гульні, касметыка. Сёння ў Гродне працуе тры крамы OZ: на Савецкай, у ГЦ OldCity і ў ГЦ Triniti.
Чытайце таксама: У краме OZ у Triniti прыбралі кнігі пра аднаполае каханне пасля звароту Бондаравай
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…