На Курчатава прадаюць вялікі ўчастак. Раней там хацелі пабудаваць гандлёвы цэнтр

Участак на скрыжыванні вуліц Ліможа і Курчатава выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана надзела плошчай 0,9 га — 178,4 тыс. рублёў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Дата аўкцыёна пакуль невядомая.

Участак на скрыжыванні вуліц Курчатава і Ліможа. Крыніца: gcn.by

Што могуць пабудаваць на гэтым участку

На скрыжыванні Ліможа і Курчатава могуць пабудаваць аб’ект грамадскага прызначэння. Гэта можа быць гандлёвы альбо офісны цэнтр, медычная ўстанова, рэстаран ці кафэ, а таксама аб’ект абслугоўвання насельніцтва.

Паводле ўмоваў аукцыёна будынак не павінен быць вышэйшы за 12 метраў.

Участак прадаюць не першы раз

Упершыню ўчастак выставілі на аўкцыён у 2017 годзе. Набылі яго толькі летам 2019. Пачатковая цана была 660 тыс. рублёў, але падчас гандлю яна вырасла да 1,3 млн рублёў.

Пакупнік з Мінска планаваў пабудаваць там гандлёвы цэнтр. Паводле «Вячэрняга Гродна», там павінен быў з’явіцца гіпермаркет Green. Але інвестар не выканаў умовы аўкцыёна і ў яго забралі надзел.

Чытайце таксама: Побач з філармоніяй прадаюць участак за $ 100 000. Што там могуць пабудаваць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024