Навіны

Нерухомасць тыдня: кватэру ва ўнікальным для Гродна доме прадаюць на Паповіча

У Гродне можна купіць двухузроўневую трохпакаёвую кватэру нестандартнай планіроўкі. Яна размешчана на вуліцы Паповіча, 48. З кожнага ўзроўню ёсць асобны ўваход, паведамляе Гродзенскае агенцтва нерухомасці.

Дом на Паповіча, 48 — адзіны ў Гродне дом з надбудаваным паверхам. У канцы 1990-х-пачатку 2000-х такія паверхі-мансарды прапаноўвалі дабудоўваць да пяціпавярховых панэлькаў і іншых старых дамоў. У 1997 годзе нават прынялі пастанову Савета Міністраў «Аб мерах па арганізацыі мансардного будаўніцтва». Аднак у Гродне з’явіўся толькі адзін такі дом.

Дом з надбудаваным мансардным паверхам на Паповіча, 48 у Гродне. Фота: Valik_Bek, wikimapia.org

Практыка не прыжылася і ў іншых гарадах Беларусі. У Мінску з таго часу з’явіўся ўсяго дзясятак мансардных паверхаў, надбудаваных над старымі дамамі. Падобная практыка была распаўсюджаная і ў іншых гарадах былога СССР, напрыклад у Маскве, але нідзе не стала масавай.

Кватэра без свежага рамонту, але акуратная

Агульная плошча кватэры на Паповіча — 90,9 м². На кожным паверсе — асобны санвузел.

Кватэра без сучаснага рамонту, але ў акуратным стане і гатовая для пражывання, абяцаюць прадаўцы.

Побач — ціхі двор са стаянкай для аўтамабіляў. Недалёка размешчаны харчовыя крамы, аптэка, дзіцячыя сады і школы, аддзяленні банкаў. У крокавай даступнасці - прыпынкі грамадскага транспарту.

Кошт — $ 55 000. Можна не толькі купіць кватэру, але і абмяняць нерухомасць або разлічыцца па сістэме будаўнічых зберажэнняў і купіць праз спажывецкі кааператыў «Жыллёвы баланс».

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трохпакаёвая кватэра з зямельным участкам у Каложскім парку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024