Навіны

Для школьнікаў ці для справаздачы? Чаму ўзяліся ствараць музеі ў кожнай школе

Музей альбо экспазіцыйную залу плануюць стварыць у кожнай школе ў 2023 годзе. Пра гэта сказаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец падчас наведвання «Музея гісторыі беларускай дзяржаўнасці» школы № 52 у Мінску. Але ў школах не ўсе ўпэўнены, што ініцыятыва зверху будзе паспяховаю.

Музей Баявой Славы партызанскай брыгады імя К.Каліноўскага ў Сярэдняй школе № 20 г. Гродна. Крыніца: sites.google.com

Пры такім раскладзе, мяркуе настаўнік гісторыі з Гродна, музеі рызыкуюць стаць «агітпунктамі», патрэбнымі не для выхавання школьнікаў, а для справаздачы ў мністэрства.

Музей — справа добрая

«Калі гэта цікавы краязнаўчы матэрыял, то чаму б і не, — адказаў на пытанне Hrodna.life пра неабходнасць музеяў у школах настаўнік гісторыі з Гродна. —  Але не ў выпадку фармалізацыі.»

Паводле яго словаў, сярод калегаў няма адзінага стаўлення да ініцыятывы міністэрства: «Яна можа стаць добрым штуршком пры адправедным стаўленні адміністрацыі і настаўнікаў. З такой жа верагоднасцю і наадварот».

Музей — частка школьнага жыцця

«У нашай школе такі музей існуе не першае дзесяцігодзе і здаўна ўключаны ў выхаваўчы працэс. Гэта арганічная частка школьнага жыцця. Але ініцыятыва гэта была рэалізавана „знізу“, а не па патрабаванні ўпраўлення адукацыі», — сказаў настаўнік.

Для вучняў ці для справаздачы?

Па словах настаўніка, летась ў 2021/2022 навучальным годзе па рашэнню міністэрства адукацыі ва ўсіх школах стваралі выставы аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны.

«Хуткасць выканання і дэфіцыт якасных матэрыялаў для экспазіцыі прывялі, на маю думку, да прафанацыі і стварэння „агіткутка“, — кажа настаўнік. — І гэта не працавала, як задумвалася. Так, урачыста адкрылі, зрабілі здымкі для справаздачы і пакінулі. Задачу міністэрства выканалі».

Колькі зараз у Гродне школьных музеяў

Зараз у Гродзенскіх школах больш за 60 музеяў і музейных пакояў. Сярод іх гістарычныя музеі, якія прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, музеі гісторыі раёнаў, а таксама ёсць музей гісторыі вуліц Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024