Пустуючы будынак майстэрняў на вуліцы Антонава прапануюць перарабіць пад офісы. Іх прададуць з аўкцыёна 27 студзеня 2023 года. Пачатковая цана будынка — 30,5 тыс. рублёў, паведаміў камітэт «Гроднааблмаёмасць».
Аднапавярховы будынак знаходзіцца побач з гандлёвым цэнтрам «Алмаз». Яго плошча — 157 кв.м. Дах з шыферу, падлога бетонная, пакрытая лінолеумам альбо керамічнай пліткай. Побач з будынкам ёсць асфальтавая пляцоўка плошчай 170 кв.м.
Там прапануюць зрабіць аб’ект адміністратыўна-камунальнага прызначэння.
Майстэрні пабудавалі ў 1957 годзе на тэрыторыі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…