Другі візіт-цэнтр у Азёрах амаль гатовы. Навошта ён патрэбны?

Рэканструкцыю другога візіт-цэнтра у заказніку «Азёры» выканалі на 99%. Праверыць працы па рэканструкцыі прыехаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, паведаміла БелТА.

Ландшафтны заказник «Азёры». Крыніца: wikimedia.org

Візіт-цэнтр арганізавалі на базе былой музычнай школы аграгарадка Азёры. Там выканалі вонкавыя і ўнутраныя аддзелачныя працы, правялі неабходныя камунікацыі, усталявалі мэблю, падключылі мультымедыйнае абсталяване, добраўпарадкавалі прылягаючую тэрыторыю.

Візіт-цэнтр — месца, дзе наведвальнікі ахоўваемай прыроднай тэрыторыі могуць атрымаць інфармацыю аб месцы, а таксама рэкрэацыйныя паслугі. Там можна арганізоўваць пастаянныя альбо часовыя экспазіцыі, праводзіць заняткі з дзецьмі, а таксама чытаць лекцыі.

Хто займаецца рэалізацыяй праекта

Візіт-цэнтр — праект па «Развіцці экалагічнага турызму для садзеяння зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага роста». Яго рэалізуе Міністэрства прыроды ў партнёрстве з Праграмай развіцця ААН.

Калі адкрылі першы візіт-цэнтр

Першы эколага-адукацыйны візіт-цэнтр у заказніку «Азёры» адкрылі ў жніўні 2017 года. Там адбываюцца імпрэзы, адукацыйныя заняткі, семінары і выставы экалагічнай накіраванасці. Мэта цэнтра — папулярызацыя экалагічнага турызму ў Гродзенскай вобласці.

Што незвычайнага ў заказніку ў Азёрах

Азёрскі заказнік размешчаны ў Гродзенскім і Шчучынскім раёнах. Там захоўваюць у натуральным стане каштоўныя леса-азёрныя экалагічныя сістэмы і ўнікальныя прыродна-ландшафтныя комплексы. Там ёсць дзікарастучыяя расліны і дзікія жывёлы, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, напрыклад, барсук, рысь, падорлік малы, скопа, журавель шэры, чорны бусел.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024