У гродзенскім ЗАГСе цяпер можна пабіцца: там адкрыўся байцоўскі клуб

Гродзенскі байцоўскі клуб Fight Club Grodno размясціўся ў будынку ЗАГСа Кастрычніцкага раёна. Яго адкрыў чэмпіён па тайскім боксе Дзмітрый Варац.

Новае месца на вуліцы Сакалоўскага, 24 дзеліцца на дзве вялікія залы і некалькі зонаў - усяго клуб займае 420 кв. м, піша «Вечерний Гродно». У адной зале размясцілі трэнажоры і татамі (маты — Hrodna.life), у іншай усталявалі рынг і частку актагона (пляцоўкі для баёў - Hrodna.life). На сценах размясціліся фатаграфіі важных баёў заснавальніка клуба Дзмітрыя, чэмпіёнскія паясы, пальчаткі і бейсболкі.

Дзмітрый Варац — гродзенскі баец, трэнер і прамоўтэр. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Неаднаразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў. Дзмітрый чатыры разы рабіўся чэмпіёнам свету. У 2021 годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. У 2018 годзечэмпіёнам свету. У 2021 годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. У 2018 годзе адкрыў у Гродне ўласны байцоўскі клуб.

Зала адначасова змяшчае 50 чалавек. Тут можна займацца муай-тай, кікбоксінгам, ММА, барацьбой і грэплінгам. Аматары і прафесіяналы могуць трэнавацца і рыхтавацца да важных баёў.

У залу ходзяць людзі ад 5 да 65 гадоў. З імі працуюць трэнеры, якія перамагалі і займалі прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы. Для жанчын арганізавалі заняткі фітнесам.

У наступным годзе трое гродзенскіх байцоў плануюць выступіць на міжнароднай арэне, распавёў Варац. Таксама Fight Club Grodno рыхтуе шосты турнір Fight Time Promotion. Ён пройдзе 25 лютага ў начным клубе «База». Сёмы турнір плануюць ужо ў канцы красавіка. Арганізатары хацелі б правесці яго ў Лядовым палацы, каб маглі змясціцца ўсе заўзятары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024