«Бязлітасна разграміў» літоўскую і беларускую гістарыяграфіі: гродзенец напісаў кнігу пра ВКЛ і беларускі нацыянальны міф

Гродзенскі краязнаўца, які хаваецца пад псеўданімам Яўген Аснарэўскі, у кастрычніку плануе выпусціць кнігу «Вялікае Княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф». Выданне — «плён шматгадовых аналітычных бур і чытання летапісаў», паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў Facebook.

Вокладка кнігі Яўгенія Аснарэўскага. Крыніца: Facebook.

«Кніга гэта найперш разбуральнік укаранёных гістарычных міфаў, а гэтых міфаў, варта сказаць, вагон. Цi ж не ва ўсiх кніжках дадзенай тэматыкі, нават вельмі добрых, ёсць нейкія міфалагізаваныя элементы. Я ж пішу строга па фактах з дакладных крыніц, прычым як заўсёды дастаткова даступнай мовай», — напісаў Яўген Аснарэўскі.

Аснарэўскі сцвярджае, што ўсе гіпотэзы з літоўскай, беларускай і іншых гістарыяграфій ён «бязлітасна разграмляе», без спробаў «перацягнуць коўдру ў чыйсці бок».

Кнігу аўтар плануе прадставіць на дзвюх мовах. Электронная версія будзе даступна бясплатна.

Пад псеўданімам Яўген Аснарэўскі хаваецца гродзенскі блогер, краязнаўца, аўтар або сааўтар некалькіх папулярных гродзенскіх інтэрнэт-петыцый. Напісаў ужо восемь гістарычных кніг пра Гродна. Акрамя гістарычных матэрыялаў Яўген піша мастацкую прозу. Нягледзячы на спробы высветліць таямніцу яго асобы, Аснарэўскі паспяхова захоўвае ананімнасць.

Адшукайце і праслухайце размову з Яўгенам Аснарэўскім у падкасце «Гаворыць Гродна».

Кніга пра ВКЛ — не адзіная, над якой працуе аўтар

Аснарэўскі ў межах сумеснага праекта з фатографам Сяргеем Плыткевічам плануе прадставіць яшчэ дзве кнігі. Першая — пра Нёман. Другая — нядаўна дапісаная Аснарэўскім кніга з турыстычным ухілам.

Чытайце таксама: Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024