Знос старых будынкаў даражэйшы за саму зямлю. Стала вядома, калі прададуць ўчастак ад Астроўскага да заапарка

Тэрыторыю ад скрыжывання вуліц Дзяржынскага і Астроўскага амаль да заапарка прададуць з аўкцыёну 8 лістапада. На ўчастку ў 6,6 га з’явіцца новы раён шматпавярховікаў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Тэрыторыя якую плануюць прадаць з аўкцыёна. Крыніца: gcn.by

Зараз на ўчастку пустка, а таксама будынкі былых складоў і станцый тэхнічнага абслугоўвання. Акрамя гэтага ёсць пустуючыя ангары прадпрыемства «Гроднагандальмаш». Пра іх знос і падаўжэнне вуліцы Астроўскага да заапарка гарадскія ўлады казалі яшчэ ў сярэдзіне 2000-х гадоў, але да продажу зямлі прыступілі толькі цяпер.

Ангары і пабудовы якія размяшчаюцца на ўчастку. Крыніца: «Яндекс Карты»

Што там плануюць будаваць

На ўчастку з’явіцца раён шматпавярховікаў вышынёй ад пяці да дзесяці паверхаў. Акрамя гэтага на тэрыторыі можна пабудаваць аб’екты абслугоўвання насельніцтва, напрыклад, гандлёвыя цэнтры. Жылыя дамы, якія зараз знаходзяцца на гэтай тэрыторыі, зносіць не будуць.

Тэрыторыя пад забудову. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Таксама забудоўшчык павінен будзе пабудаваць дзіцячы садок. Дапушчальна, каб ён быў убудавана-прыбудаваны ў жылы дом.

Акрамя гэтага забудоўшчыку варта прадугледзець пляцоўкі для гаспадарчых мэтаў, адпачынку дарослых і дзяцей, а таксама месцы для заняцца спортам. Па магчымасці варта максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.

За колькі прадаюць участак

Участак прадаюць за 208,7 тысяч рублёў. Акрамя гэтага інвестар павінен аплаціць выдаткі на знос існуючых пабудоваў. Прыкладная сумма выдаткаў - 2,8 млн рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024