Навіны

Закрываюць адзіную прыватную школу Гродна. Куды зараз пойдуць вучні?

Прыватная школа «Тэрыторыя поспеху», якая размяшчаецца на вуліцы Лермантава, 8, прыпыніла сваю дзейнасць. Адпаведны інфармацыйны ліст школа атрымала ад аддзела адукацыі, паведаміў блог «s13».

Дзеці не могуць яе наведваць ад 3 кастрычніка. Бацькам вучняў пачалі тэлефанаваць са школаў па месцу рэгістрацыі. Ім прапанавалі падаць дакументы ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі цягам пяці дзён. Папярэдзілі, што ў іншым выпадку пытанне будзе разглядаць спецыяльная камісія, а школьніка могуць паставіць на ўлік, як дзяця, што знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным стане (СНС).

Што кажуць у школе

«Спядяюся, што разбяруцца з сітуацыяй і дазволяць працаваць школам, здзяйсняць сваю дзейнасць з улікам падтрабаванняў заканадаўства РБ, прад’яўляемым да здзяйснення адукацыйнага працэса», — сказала дырэктарка прыватнай школы «Тэрыторыя поспеху» Таццяна Доўгун.

Школа размяшчалася ў гістарычных будынках на Лермантава

Прыватная школа «Тэрыторыя поспеху» працуе з 2021 года. Там было 50 навучэнцаў, у класах да 10 чалавек. Яна размяшчалася на вуліцы Лермантава. У двух будынках былой дапаможнай школы. Туды школа пераехала з Азёрскай шашы з-за пашырэння.

Будынак прыватнай школы «Тэрыторыя поспеху» на вуліцы Лермантава. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва «ўсэмцы» на Лермантава і што там плануюць

Чаму прыпыняюць дзейнасць прыватных школ

У верасні 2022 года ў Мінскай прыватнай «Смарт скул» школе вучань выстраліў з пнеўматыцы ў твар сваёй аднакласніцы. Супраць дырэктаркі навучальнай установы распачалі крымінальную справу па арт. 424 ч.2 (Злоўжыванне служэбнымі паўнамоцтвамі).

«Пачалі разбірацца, а там кіраўніцтва школы, гэта па першай інфармацыі, яны ж на дух не ўспрымаюць беларускую дзяржаву. Гэта што, там муць нейкая, нейкая клаака ўтварылася антыдзяржаўная? Ну, 26 дзяцей. Ну што гэта за школа?! Таму я даручыў неадкладна ўвесці ліцэнзаванне з учорашняга дня. Народная адукацыя, школы, ВНУ — гэта не тая сфера, дзе мы жартаваць павінны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024