Навіны

Раскопкі каля дома Мураўёва скончылі. Што там знайшлі

Археалагічныя раскопкі на месцы будаўніцтва новага аб’екта грамадскага прызначэння на Савецкай плошчы скончылі. Знаходкі, якія там выявілі, будуць вывучаць. Пра гэта паведаміў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч.

Катлаван на месцы будаўніцтва каля дома Мураўёва на Савецкай плошчы.

Што знайшлі падчас раскопак

На месцы катлавана археолаг выявіў 16 ружэйных крамянёў XVIII стагоддзя. Акрамя гэтага, прадметы XVII стагоддзя — манеты, шпору, кавалкі пячных кафляў з кветкамі, выявай цмока.

Сцены сутарэнняў вырашылі не захоўваць

Падчас рыцця катлавана будаўнікі адкрылі фрагмент сценаў сутарэнняў і арачных сводаў старажытнага будынка. Іх вырашылі не захоўваць, толькі зрабілі замеры, сфатаграфавалі і нанеслі на схему для выніковай справаздачы.

Што будуюць на гэтым месцы

У ліпені 2022 года ўчастак выкупіў Станіслаў Сямашка, уласнік дома Мураўёва і апарт-атэля на Калючынскай. Па ўмовах аўкцыёну тут мусіць з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння. Будынак мусіць быць 2-павярховы з мансардай. Неабходна ўлічыць знешні выгляд і канфігурацыю страчанай забудовы, якая тут была раней.

На таргі прыйшло трое ўдзельнікаў. Участак дастаўся Сямашку за 30 000 рублёў пры пачатковай суме ў 20 000 рублёў. Пераможца аўкцыёну абавязаны, сярод іншага, пакрыць ЖКГ страты за заняцце ўчастка і знос пліткі ў памеры 15 175 рублёў.

Праект будучага будынка размясцілі на банерах на плоце вакол будаўнічай пляцоўкі. Левая частка новага будынка, якая выходзіць на Савецкую, будзе знешне падобнай да страчанага аб’ёма канца XIX ст. Правая, насупраць турмы, будзе з элементамі «мадэрна», панарамнымі вокнамі і часткова празрыстым дахам.

Чытайце таксама: Захаваць немагчыма знішчыць. Што не так з будоўляй каля дома Мураўёва і чаму раскопкі там былі неабходныя

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024