У Гродне зноў адкрыецца H & M. Калі?

Стала вядома аб адкрыцці закрытых раней крамаў H&M ў Беларусі. У Гродне магазін брэнда H&M у гандлёвым цэнтры Triniti таксама адкрыецца, пацвердзіла Hrodna.life маркетолаг Triniti Алеся Мацвеёнак.

Гродзенская крама адкрыецца ў панядзелак, 19 верасня. Гэтую інфармацыю пацвердзілі блогу S13.ru крыніцы, звязаныя з гандлёвым аб’ектам.

У гэты ж дзень крамы брэнда адкрыюцца і ў Мінску, піша Realt.by.

Усяго ў Беларусі тры крамы H&M. Два знаходзяцца ў Мінску — у ТРЦ Palazzo і Galleria Minsk, і адна ў Гродне ў ТЗЦ Triniti.

Крамы H&M прыпынілі сваю працу у Беларусі з 3 сакавіка услед за сыходам з Расіі. Прычынай назвалі вайну Расіі супраць Украіны.

«H&M Group глыбока занепакоены трагічнымі падзеямі ва Украіне і падтрымлівае ўсіх людзей, якія пакутуюць. H&M Group прыняла рашэнне часова прыпыніць усе продажы ў Расіі. Крамы ва Украіне ўжо часова зачыненыя праз бяспеку пакупнікоў і калегаў», — напісалі прадстаўнікі кампаніі на афіцыйным сайце. Пазней перастаў працаваць і сайт.

У ліпені ў H&M Group паведамілі, што ў Беларусі крамы зноў запрацуюць, але без удакладнення датаў. 29 ліпеня на старонцы брэнда ў ВК з’явілася абвестка аб тым, што крамы адкрыюцца ў жніўні. Праз некалькі дзён гэтую навіну выдалілі, а крамы не адкрыліся.

Чытайце таксама: Вместо платья H&M за 50 рублей — белорусское за 200? Смогут ли местные производители заменить одежду заграничных брендов

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024