ІП не лічацца «працоўнымі», у выпадку смерці грошы аддадуць спадчыннікам. Як у Беларусі будуць збіраць на «другую пенсію» з 1 кастрычніка

З 1 кастрычніка беларусы змогуць адлічваць да 10% свайго заробку на другую, дадатковую пенсію. У такім выпадку да гэтага будзе абавязаны падключыцца і наймальнік. Назапашванні можна будзе атрымаць пасля выхаду на пенсію. Выключэннем можа стаць толькі інваліднасць. У страхавой кампаніі, якая будзе адказваць за другую пенсію, распавялі, што будзе з грашыма ў выпадку смерці чалавека.

Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы ўводзіцца па ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 367 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі». Дэталі рэформы назапашвальнай пенсіі расказалі падчас прамой лініі Мінпрацы і страхавой кампаніі «Стравіта» 15 верасня.

Як працуе сістэма

Пакуль працадаўца кожны месяц накіроўвае ў ФСАН на пенсійнае страхаванне 28% ад заробку работніка. Пасля ўступлення змяненняў у сілу працадаўца будзе пералічваць у «Стравіту» страхавыя ўзносы па дамове добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі з выплат, налічаных на карысць работніка ў вызначаным ім памеры, але не больш за 13% (максімум 10% ад заробку — ад работніка і 3% - ад працадаўцы). Сродкі, выплачаныя як страхавыя ўзносы ў «Стравіту», працадаўца кампенсуе за кошт утрыманняў з заробку работніка і за кошт зніжэння сумы ўзносаў у ФСАН (напрыклад, узносы стануць 25% замест цяперашніх 28%).

Што будзе, калі чалавек памрэ

У выпадку смерці страхоўшчыка яго дадатковая пенсія па законе будзе выплачвацца спадчыннікам. Акрамя гэтага, можна аформіць завяшчанне з указаннем, хто будзе мець права атрымаць сродкі пасля смерці. Выкупную суму павінны будуць выплаціць на працягу 15 працоўных дзён з дня падачы спадчыннікам заявы аб яе выплаце і копіі пасведчання аб смерці страхавальніка і пасведчання аб праве на спадчыну. Зараз сярэдняя працягласць жыцця жанчын у Беларусі складае каля 78 гадоў, мужчын — каля 64 гадоў. Пенсійны ўзрост на дадзены момант — 58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын.

У ІП права на дадатковую пенсию не будзе

«У адпаведнасці з нормамі ўказа № 367 у страхаванні дадатковай пенсіі ўдзельнічаюць толькі грамадзяне, якія працуюць», — патлумачыла ў час прамой лініі намесніца кіраўніка фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Ліхачова.

Супрацоўнікі, аформленыя на ІП, могуць удзельнічаць у добраахвотным страхаванні назапашвальнай дадатковай пенсіі, а вось у саміх індывідуальных прадпрымальнікаў права на такую пенсію няма. Затое, працуючы па дамове падраду, удзельнічаць у такім назапашванні пенсіі можна.

Чытайце таксама: С 2023 года предпринимателей лишают льгот на оплату ФСЗН. Но есть исключения

Як будзе выплачвацца такая пенсія

Па дасягненні пенсійнага ўзросту страхавальнік будзе атрымліваць назапашаную дадатковую пенсію штомесяц на працягу 5 або 10 гадоў на яго выбар. Дадатковая даходнасць (страхавы бонус) працягне налічвацца штомесяц на пакінутыя сродкі і пасля пачатку выплат назапашвальнай пенсіі.

Максімальнага або мінімальнага тэрміну, на які працаўнік можа спыніць адлічэнні, няма.

Дзе і ў чым будуць захоўвацца грошы

Назапашванні на дадатковую пенсію і выплаты робяцца ў беларускіх рублях. Норма даходнасці ўстанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка за перыяд тэрміну страхавання. Грошы будуць размяшчаць у дзяржаўных банках і каштоўных паперах Міністэрства фінансаў і Банка развіцця.

Чытайце таксама: В 2022 году в Беларуси увеличат пенсионный возраст. По планам — последний раз

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024