У цэнтры Гродна з’явіцца новае месца з шашлыкамі. Глядзіце, дзе

Павільён ад гродзенскага мясакамбіната размясцілі ў парку Жылібера. Кропка грамадскага харчавання з’явілася паміж вялікім фантанам і прыпынкам грамадскага транспарту «Тэатр лялек».

Там, як і ў павільёне-карэце на Савецкай плошчы, будуць прадаваць шашлык і іншую мясную прадукцыю, піша Newgrodno.by. Павільён ўжо ўсталяваны, цяпер вядуцца ўнутраныя і вонкавыя працы.

Яшчэ адзін павільён ад мясакамбіната рыхтуюцца ўсталяваць на месцы кіёскаў ад «Каралеўскага палявання» і «Гроднаабалсаюздруку» на Ажэшкі. Новы павільён будзе 10 м у даўжыню, 3,2 — у шырыню і 3,4 — у вышыню. Гандляваць там будуць круглы год: пры пабудове ўлічваюць зімовую снегавую нагрузку, сцены і падлогу ўцяпляюць, пісаў канал Urban Hrodna. Павільён будзе мабільным, пры неабходнасці яго будуць перамяшчаць. На ім размесцяць шыльду «Кулінарыя» і падсвятленне, будзе дзве касы і два ўваходы.

Размясціць яго збіраліся да 6 чэрвеня, але падрыхтоўчыя працы пачалі толькі цяпер. Кіёск з кулінарнымі вырабамі пакуль пераставілі ў двор за паркоўку на рагу плошчы Леніна.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024