Навіны

Вуліцу Астроўскага працягнуць да заапарка і забудуюць. Якія планы ў чыноўнікаў?

Вуліцу Астроўскага працягнуць ад прадпрыемства «Гроднахлебпрам» амаль да заапарка. Уздоўж вуліцы пабудуюць жылыя дамы і дзіцячы садок. Будынкі вайсковай і прамысловай зоны паміж вуліцамі Дзяржынскага і Ціміразева знясуць, паведаміў «Вечерний Гродно».

Тэрыторыя пад забудову. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Плошча тэрыторыі пад забудову — амаль 6,6 га. Надзел пачынаецца побач з домам на вуліцы Дзяржынскага, 23а і сканчаецца побач са скрыжываннем вуліц Дзяржынскага і Астроўскага. З іншага боку ўчастак пад забудову працягнецца да тэрыторыі прадпрыемства «Гродгандальмаш».

Тэрыторыя пад забудову. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Што там плануюць пабудаваць

На ўчастку з’явіцца раён шматпавярховікаў вышынёй ад пяці да дзесяці паверхаў. Акрамя гэтага на тэрыторыі можна пабудаваць аб’екты абслугоўвання насельніцтва, напрыклад, гандлёвыя цэнтры. Жылыя дамы, якія зараз знаходзяцца на гэтай тэрыторыі, зносіць не будуць.

Тэрыторыя пад забудову. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Таксама забудоўшчык павінен будзе пабудаваць дзіцячы садок. Дапушчальна, каб ён быў убудавана-прыбудаваны ў жылы дом.

Акрамя гэтага забудоўшчыку варта прадугледзець пляцоўкі для гаспадарчых мэтаў, адпачынку дарослых і дзяцей, а таксама месцы для заняцца спортам. Па магчымасці варта максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.

Тэрыторыю прададуць з аўкцыёна

Хто будзе забудоўваць раён, яшчэ не вызначана. Тэрыторыю плануюць прадаць з аўкцыёна, дата якога пакуль невядома. У гарвыканкаме зараз рыхтуюць неабходную дакументацыю. Таксама не вядома, за якую суму надзел хочуць прадаць.

Чытайце таксама:

«У Беларусі спакайней на вуліцах». Якую нерухомасць і чаму купляюць у Гродне замежнікі

На скрыжыванні Горкага і БЛК з’явіцца кафэ альбо рэстаран. Раней там адмовіліся ад будаўніцтва высоткі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024