Новости

Трэндавы колер і незвычайныя кашпо. У цэнтры Гродна адкрылі «інстаграмную» летнюю тэрасу

У цэнтры Гродна ў кафэ «Прахадная» з’явілася незвычайная летняя тэраса. Ружовая мэбля на ёй і кветкі падабраныя так, каб як мага лепш глядзецца ў Instagram.

Зараз людзям важна не проста есці і піць каву, а і фатаграфаваць месца, дзе гэта адбываецца, распавяла праекту «Цымус» аўтарка афармлення, дызайнерка і стылістка інтэр'ераў Кацярына Стаяк. Таму пры распрацоўцы праекта стаяла задача зрабіць тэрасу фотагенічнай.

Колер мэблі абраны не выпадкова. Ружовы (фуксія) — адзін з трэндавых колераў вясны-лета 2022. Тэраса абкружана падстаўкамі з кветкамі незвычайнай формы. Частка кветак — ружовыя, іх падбіралі пад мэблю, падстаўкі-«цяплічкі» для іх — шэрыя. Разам з зялёным колерам шэры складае асноўны колер месца і адцяняе ружовы.

Кавярня «Прахадная» працуе ў былым будынку пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» з 2019 года. Канцэпцыя месца ў тым, што яно размясцілася менавіта на месцы былой прахадной фабрыкі. У кафэ можна не толькі выпіць кавы, але і падсілкавацца: прадугледжаны сняданкі і вячэрняе меню.

Чытайце таксама: «„Может быть“ полностью отражает текущее мое состояние». Кафе в центре Гродно покинуло франшизу и занимается ребрендингом

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024