Навіны

Генпракурор і начальнік КДБ адкрылі ў Новым замку ў Гродне выставу пра генацыд

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі 5 траўня адкрылася экспазіцыя на тэму «Генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны». У адкрыцці ўдзельнічалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў і начальнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Аляксандр Невяроўскі. Пра гэта расказаў афіцыйны канал Гродзенскага аблвыканкама.

З сабой у Гродна генеральны пракурор захапіў кнігу «Генацыд беларускага народа». Яна выйшла ў пачатку красавіка пад рэдакцыяй самога Шведа. У кнізе ён сабраў даведачна-аналітычныя і дакументальныя звесткі з крымінальнай справы пра генацыд. Яе з красавіка 2021 года расследуе Генеральная пракуратура.

«У мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі белых плям гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі мною ўзбуджаная крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі», — казаў у красавіку 2021 Генеральны пракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, гэта справа — адказ на «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі», які нібыта спансавалі заходнія краіны ў 2020 годзе. Гэтыя ж краіны, на думку Шведа, былі датычныя да «генацыду беларускага народу» ў гады Другой сусветнай вайны і пасляваенны час.

Чытайце таксама: «Праверылі падручнікі і карты». У польскія школы ў Гродне прыходзіла пракуратура

Тым жа складам чыноўнікі і сілавікі раніцай 5 траўня пасадзілі ў Каложскім парку алею бэзу. Гэта частка міжнароднага праекта «Бэз Перамогі - Сад Міру».

І пасадка алеі, і адкрыццё выставы прымеркаваныя да Дня Перамогі, які будуць святкаваць у Беларусі 9 траўня.

Глядзіце таксама: Концерт на Кургане Славы и фейерверк. Как в Гродно пройдет 9 мая

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024