Свята на Кургане Славы і феерверк. Як у Гродне пройдзе 9 траўня (праграма)

У Гродне на 9 траўня святкаванне пачнецца з шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў вайны на праспекце Касманаўтаў і працягнецца мітынгам і канцэртамі на Кургане Славы. Увечары там жа будзе святочны феерверк. Праграму свята апублікаваў Гарадскі цэнтр культуры.

10:30−10:55 — святкаванне пачнецца з «Шэсця пакаленняў» у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» (пр-т Касманаўтаў). У ім возьмуць удзел кіраўніцтва вобласці і горада, школьнікі і вучні профільных класаў, супрацоўнікі службаў і ўстаноў Гродна, расказалі на «Гродно Плюс». Кожны ахвочы можа далучыцца з партрэтам сваяка, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Чытайце таксама: В Гродно пройдет акция «Бессмертный полк». В России организаторы открестились от будущих шествий

Курган Славы

11:00−11:40 — урачысты мітынг на Кургане Славы, прысвечаны 77-й гадавіне заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

11:40−21:55 — святочны канцэрт «У славу перамогі». На ім выступяць ваенныя аркестры, творчыя калектывы Гродна, студэнты і ансамбль «Белыя росы». Канцэрт завершыцца акцыяй «Праспяваем Дзень перамогі разам».

22:00 — феерверк.

Увесь дзень на Кургане Славы будзе святочны гандаль. З 10.00 да 22.15 будуць працаваць кафэ пад адкрытым небам і дзіцячая пляцоўка.

У парку Жылібера пройдзе колар-фэст для дзяцей, будуць працаваць атракцыёны і святочны гандаль.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024