Навіны

З Гродзенскай вобласці дазволілі вывозіць «забаронку». Але ёсць нюанс

Гродзенскі аблвыканкам дазволіў фізічным асобам без абмежавання вывозіць з краіны прадукты харчавання ў Польшчу і Літву. Дазвол працягнецца да 16 траўня — канца дзеяння часовага бязвізавага рэжыму.

Рашэнне прынялі на падставе абзаца трэцяй часткі другой пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2022 г. № 224 «Аб мерах па абароне ўнутранага рынку». Рашэнне апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней падобнае рашэнне прынялі ўлады Віцебскай вобласці. У адрозненне ад Гродзенскай, там можна вывозіць прадукты харчавання ў выхадныя і святочныя дні. Тэрмін той жа.

Бязвізавы ўезд для грамадзян ЕС у Беларусь ўвялі ў сярэдзіне красавіка. Для абароны ўнутранага рынку ўлады абмежавалі вываз з краіны некаторых харчовых тавараў. Гэта — мука, крупы, цукар, соль, макаронныя вырабы. За мяжу можна было вывезці не больш за 1 кг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024