Навіны

Не патрэбен каранцін, сертыфікат і ПЦР-тэст. У Польшчы знялі каранавірусныя абмежаванні

Польшча адмяніла каранавірусныя абмежаванні з 28 сакавіка. Каб патрапіць у краіну з-за мяжы Шэгенскай зоны ўжо не спатрэбіцца сертыфікат аб вакцынацыі ці ПЦР-тэст, а па прыбыцці ў Польшчу не трэба будзе праходзіць каранцін. Пра гэта паведаміў Польскі памежны камітэт.

Пункт памежнага пропуску «Брузгі». Крыніца: Holiday.by

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі 24 сакавіка паведамляў толькі пра адмену самаізаляцыі для тых, хто жыве з хворымі і тых, хто прыехаў з-за мяжы. Акрамя гэтага ў Польшчы з 28 сакавіка адмянілі масачны рэжым у памяшканнях, акрамя медычных устаноў і аптэк.

Абмежаванні таксама зняла Расія, але толькі для грамадзян Беларусі

Абмежаванні на перасячэнне мяжы Беларусі і Расіі знялі з 18 сакавіка. Па прыездзе ў Расію не патрабуецца падстава для ўезду, а таксама ПЦР-тэст альбо сертыфікат аб вакцынацыі.

Таксама гэтая мера дазволіць грамадзянам Беларусі прасцей выязджаць у іншыя краіны транзітам праз Расію. Напрыклад, у Латвію, куды беларускія памежнікі без асаблівай падставы не выпускаюць.

Ці плануюць здымаць абмежаванні ў Літве

У Літве пакуль плануюць адмовіцца толькі ад абавязковага нашэння масак у памяшканнях, піша Delfi.lt. Гэта павінна адбыцца ў красавіку, паведаміла віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Аўшра Білатэне-Матэюнене.

Ці можна выехаць з Беларусі ў Польшу

Улады Беларусі 21 снежня 2020 увялі часовую забарону на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Афіцыйная прычына — прадухіленне распаўсюду ў краіне COVID-19. Забарона не распаўсюджваецца на асобаў з дыпламатычнымі і служэбнымі пашпартамі, афіцыйныя дэлегацыі, кіроўцаў міжнародных аўтамабільных перавозак, экіпажы паветраных і марскіх судоў, чыгуначныя брыгады, камандзірованых і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. Выезд з Беларусі дасюль дазволены толькі ў Расію.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024