Навіны

Цукровы камбінат у Скідзелі атрымае крэдыт амаль на 55 млн рублёў. Год таму яму хапіла на 15 млн менш

Тром з чатырох цукровых заводаў у Беларусі дадуць крэдыты ад 40 да 55 млн рублёў. Грошы выдадуць пад урадавыя гарантыі. Такое распараджэнне выдаў Савет міністраў. Грошы патрэбны для набыцця сёлетняга ўраджаю цукровага бурака.

Грошы выдадуць Скідзельскаму цукроваму камбінату — 54,5 млн, Гарадзейскаму цукроваму камбінату — 40 млн рублёў, а таксама Жабінкаўскаму цукроваму заводу — 49,5 млн рублёў. Крэдыты прадаставіць «Беларусбанк». Частку грошай камбінаты атрымаюць да 31 сакавіка 2022 года. Скідзельскі камбінат — 16,2 млн, Гарадзейскі - 16,3 млн, Жабінкаўскі завод — 17,5 млн.

Такі крэдыт, але ў меншым памеры, ужо выдавалі Скідзельскаму камбінату ў 2021 годзе. Тады яму спатрэбілася 40 млн рублеў. Пры гэтым непакрытыя страты камбіната за 2020 год складалі 50,6 млн рублёў

Былога дырэктара Скідзельскага камбіната асудзілі на 11 гадоў зняволення

Экс-дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава ў снежні 2021 года асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Ён быў фігурантам крымінальнай справы аб хабары ў буйным памеры. Справу расследаваў КДБ. У студзені 2021 года яшчэ аднаго з былых кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за хабар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024