Навіны

«Новая пабудова не павінна імітаваць гістарычную». У цэнтры Гродна пабудуюць новы офісны цэнтр

Новы офісны цэнтр у квартале паміж вуліцамі Мядовай, Лермантава і завулкам Віленскім пачнуць будаваць у кастрычніку. Ён размесціца побач з былым будынкам «Рамбыттэхнікі». Будаўніцтвам будзе займацца прыватная кампанія «ОРРСА». Раней яны будавалі жылыя дамы на вуліцы Будзённага, Цітова і Мендзялеева.

«У нашай кампаніі ёсць досвед і попыт у будаўніцтве. Таму мы працягваем працаваць у гэтым накірунку. Мы зараз завяршаем свае праекты на вуліцы Цітова і Мендзялеева і пачынаем будаўніцтва новага офіснага цэнтра», — распавёў Hrodna.Life дырэктар кампаніі «ОРССА» Роберт Алізаровіч.

Кампанія плануе пабудаваць трохпавярховы будынак агульнай плошчай 2184 кв.м. На першым паверсе размесцяць чатыры памяшканні з асобным уваходам у кожнае. На другім і трэцім паверхах будзе шэсць памяшканняў, кожнае з кандыцыянерам і вадаправоднай сістэмай. У будынку будуць два ліфты і падземная паркоўка на 15 машына-месцаў.

Праект новага офіснага цэнтра. Фота: www.behance.net

«У планах на будучыню, наша кампанія хоча пабудаваць гандлёвы цэнтр на вуліцы Паўднёвай на Вішняўцы. Акрамя гэтага, мы не плануем спыняцца ў будаўніцтве элітнага жылля, але пакуль няма пляцовак пад будаўніцтва», — распавёў Роберт Алізаровіч.

«Трымаліся гістарычнага модуля»

Новы аб’ект размесцяць за межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта здымае шэраг абмежаванняў. Але разам з тым, офісны цэнтр будзе на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы. Праз гэта на пабудове ёсць абмежаванні па вышыні і этажнасці.

Праект офіснага цэнтра. Фота: www.behance.net

«Новая пабудова не павінна імітаваць гістарычную, каб не ўводзіць у зман чалавека, не звязанага з архітэктурай і гісторыяй, адносна яе гістарычнага перыяду. Чалавек павінен разумець, што не гледзячы на блізкасць гістарычнага цэнтра, перад ім сучасная архітэктура», распавяла Hrodna.Life архітэктарка праекта Ксенія Ігнатава. — «Тым не меньш, мы трымаліся гістарычнага модуля. Спалучэнне сучаснай і гістарычнай забудовы — звычайная еўрапейская практыка».

Праект новага офіснага цэнтра. Фота: www.behance.net

Пры распрацоўцы праекта архітэктарка натхнялася прыкладамі новай архітэктуры, упісаную ў гістарычную, ў Польшчы і Германіі. Але асноўным фармуючым фактарам з’яўлялася існуючая забудова.

Чытайце таксама:

Хмарачосы, муляжы, шкло і бетон? Што і як будаваць у гістарычным цэнтры Гродна і вакол яго

Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024