Спадчына

На Старым мосце у Гродне ізноў з’явіліся таблічкі ў гонар уз’яднання Беларусі. Іх знялі 13 гадоў таму

Таблічкі з барэльефам — «30 октября 1949 года» аднавілі і ўсталявалі на Старым мосце. Зараз яны месцяцца на апорах маста, раней былі на агароджы.

Таблічка «30 октября 1949 года». Фота: rgazeta.by

Першы раз таблічкі з’явіліся на мосце ў верасні 1949 года. Яны былі прысвечаны аднаўленню Старога моста пасля Другой Сусветнай вайны і дзесяцігодзю ўз'яднанню Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Падчас рэканструкцыі моста ў 2008 годзе таблічкі прыбралі.

Перад тым, як таблічкі ізноў упрыгожылі мост, з імі папрацавалі эксперты. Яны высветлілі, што фон таблічак афарбоўвалі ў чатыры розных колеры каля дзесяці разоў. Зорка, літары і лічбы на іх фарбаліліся больш за дваццаць разоў у дзевяць розных колераў. У якія колеры раней былі пафарбаваны таблічкі не ўдакладняецца.

Слаі фарбы на таблічцы пал мікраскопам. Фота: rgazeta.by

Гэта не першы прыклад даследванняў гродзенскіх судмедэкспертаў у галіне гарадской архітэктуры. У 2017 годзе яны дапамаглі даведацца, якім быў адзін з будаўнікоў Каложскай царквы. Па знойдзеным адбітку пальцаў на адной з плінфаў, эксперты ўсталявалі, што згодна папілярнаму узору 800-гадовай даўніны, адбітак пакінуў чалавек 20−25 гадоў. З акрэсленай доляй верагоднасці ён быў фізічна здаровы, упэўнены ў сабе, з’яўляўся творчай асобай, практычным, сабраным, валявым і настойлівым чалавекам. А таксама — настойлівым, адказным і сціплым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024