Навіны

Палітвязень Дзяніс Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст Лукашэнку

Журналіст медыясупольнасці «Інформнапалм» і палітвязень Дзяніс Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст Лукашэнку. Пра гэта 7 верасня паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына.

«Пра тое, што Дзянісу перадалі ліст Васкрасенскага ён паведаміў сам. У тым лісце была прапанова прызнацца і напісаць просьбу аб памілаванні», — распавяла Hrodna.life жонка палітвязня Вольга. — «Ліст дайшоў да Дзяніса прыкладна месяц таму. Гэта пры тым, што чужых лістоў яму не даходзіць ніякіх».

Вольга лічыць, Дзяніс зрабіў правільна, што не падпісаў гэты ліст. — «Ён ні ў чым не вінаваты, ніякіх злачынстваў не чыніў, яму няма ў чым прызнавацца і за што прасіць прабачэння ў дзяржавы».


Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. У яго дома, на дачы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. 15 сакавіка Івашына пакінулі пад вартай у ІЧУ на Кірава, 1 на два месяцы. 18 траўня яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на два месяцы. Дзяніс праходзіць падазраваным па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса — умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024