Новости

Скаргу на прызнанне Telegram-канала Hrodna.life экстрэмісцкім не задаволілі. Справу разгледзелі за 15 хвілін

Скаргу на судовае рашэнне, па якому Telegram-канал Hrodna.life прызналі экстрэмісцкім, разгледзелі 1 верасня ў Гродзенскім абласным судзе. Рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна ад 9 ліпеня 2021 года вырашылі пакінуць без змены, скаргу Аляксея Шоты — без задавальнення.

Справу разглядалі па апеляцыйнай скарзе галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты.

У справе ўдзельнічаў Прадстаўнік пракуратуры Гродзенскай вобласці Сарока. Разглядала справу судовая калегія ў складзе суддзяў Сяргея Піпко, Вячаслава Міхневіча і Людмілы Малючок.

Аляксей прасіў адмяніць рашэнне суда і прыняць новае рашэнне па справе — адмовіць у задавальненні заявы пракурора.

Чаму рашэнне трэба адмяніць?

  • Рашэнне суда было неабгрунтавана, паколькі па справе адсутнічала экспертнае заключэнне аб выяўленні прыкмет праявы экстрэмізму ў прадстаўленай на даследаванне інфармацыйнай прадукцыі.
  • Сам Telegram-канал не з’яўляецца інфармацыйнай прадукцыяй. Ён павінен разглядацца як крыніца — рэсурс для распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі. А дзеючае заканадаўства не дае магчымасці прызнання крыніц распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкім матэрыялам.
  • Рашэнне суда парушае міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў сферы правоў чалавека. У прыватнасці, парушаецца палажэнне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім замацавана права на выказванне меркавання і права на мірны сход.
  • Судом парушаныя нормы працэсуальнага права. У прыватнасці, Аляксею неабгрунтавана было адмоўлена ў прыпыненні вытворчасці па справе і разглядзе скаргі на заключэнне экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі, растлумачыў рэдактар у скарзе.

Прадстаўнік Пракуратуры Гродзенскай вобласці заявіла, што суд першай інстанцыі прыйшоў да правільнай высновы, а Аляксей, складаючы скаргу, няправільна зразумеў заканадаўства. Яна прасіла пакінуць рашэнне суда Ленінскага раёна пакінуць без змены, а скаргу — без задавальнення.


Суд Ленінскага раёна 9 ліпеня 2021 года прызнаў Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці». Прыкметы экстрэмізму і распальвання варожасці экспертная камісія знайшла у некаторых каментарах чытачоў.

Да сайта, лагатыпу Hrodna.life і іншых сацыяльных сетак рэдакцыі прэтэнзій не было. Telegram-канал, які прызналі экстрэмісцкім, ужо выдалілі. Мы запрашаем падпісацца на «Гродна Like».

За першае паўгоддзе 2021 года рэдакцыю Hrodna.life двойчы судзілі за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 17.11 КаАП у рэдакцыі 2003 г. і арт. 19.11 КаАП у рэдакцыі 2021 года).

Першы суд адбыўся 19 сакавіка: тады фірму аштрафавалі на 400 базавых велічынь (11 600 рублёў), а Аляксея Шоту як фізасобу — на 25 базавых (725 рублёў). Таксама канфіскавалі адзін ноўтбук. Рэшту вынятай з рэдакцыі тэхнікі вярнулі толькі ў ліпені.

У чэрвені рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) — таксама за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да суда Ірына знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна адмовілася ад ежы.

Другі суд адбыўся 18 чэрвеня. Штраф 14 500 рублёў прысудзіла рэдакцыі Hrodna.life Ганна Леусік. Згодна з яе рашэннем, рэдакцыя нібыта адмыслова распаўсюдзіла фотаздымак з канала, які ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

26 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці задаволілі іск пракурора аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф медыя». Заснавальнікаў абавяжуць да 30 лістапада ліквідаваць арганізацыю.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024