У Гродне пройдзе восеньскі кавафэст. Глядзіце, якія сэты рыхтуюць кавярні

Сёлета восеньскі кававы фестываль PRO COFFEE пройдзе ў Гродне з 8 па 28 верасня. Пакаштаваць сэты фестывалю можна будзе ў 10 кавярнях горада. Кошт аднаго сэту — 8 рублёў.

Арганізатар восеньскага кавафэсту — кампанія «Кава сэрвіс». Фестываль пройдзе ў шасці гарадах — абласных цэнтрах Беларусі. Установы-ўдзельніцы распрацоўваюць сэты адмыслова для фестывалю. У кожным сэце будзе аўтарскі напой і дэсерт.

Пры наведванні першай установы фестывалю госць атрымае картку ўдзельніка. Кожная ўстанова-ўдзельніца фестывалю за набыты сэт паставіць на ёй пячатку з унікальным нумарам. Пячаткі на картцы не павінны паўтарацца.

Сёлета ў некаторых сэтах будзе магчымасць выбраць напой на аснове расліннага малака Alpro. Такія сэты будуць са спецыяльнай пазнакай.

Якія сэты прапануюць у Гродне

1. Кафэ «Поляна City» (вул. Савецкая, 25).

Французскі круасан з лёгкім лавандавым крэмам і кава з ноткамі лаванды і дадатковым смакам фундука

2. Кафэ-пякарня «Прафітроля» (вул. Савецкая, 1).

Яблычны крамбл і карамельная кава

3. Кафейня «Раскоша» (вул. Савецкая, 7).

Пясочная аснова са смятанна-лімонным начыннем, пакрытым жэле, і карамельны раф

4. Кафейня «Доппио» (вул. Замкавая, 12А).

Два эклеры з заварным крэмам і кававай памадкай і латтэ «Снікерс»

5. Кафейня «Кавалава» (вул. Ст. Баторыя, 6).

Дэсерт «Нуар» (пясочная тарталетка з салёнай карамеллю і шакаладным мусам) і ружовы латтэ са смакам лясных ягад

6. Кафейня «Джезва» (вул. Савецкая, 5).

Класічны «Эстэрхазі» на аснове міндальнай мукі і класічны капучына з лёгкімі ноткамі ванілі

7. Кафейня «Виленская» (вул. Віленская, 6).

Далікатны мус з какосавым малаком на фруктова-арэхавай аснове і кава на пяску

8. Кафэ «Фудмаркет» (вул. Савецкая, 18).

Шакаладны тарт з салёнай карамеллю і бананавы колдбрю

9. Кафейня «Какао» (вул. Будзённага, 28−55).

Малінавы чызкейк і арэхавы латте

10. Кафейня «Чашки & Ложки» (вул. Вялікая Траецкая, 9).

Гарбузовая тарталетка і кава сінабон з сіропам «карыца» ўласнай вытворчасці

Розыгрыш і прызы

Удзельнікі, якія сабралі падчас фэсту ўсе 10 унікальных пячатак з кавярняў-удзельніц Гродна, змогуць далучыцца да розыгрышу прызоў ад партнёраў фестывалю. Для гэтага ў картку ўдзельніка трэба запісаць прозвішча, імя, адрас, і нумар тэлефона. Запоўненую картку трэба будзе апусціць у спецыяльную скрыню ў кавярні «Раскоша».

​Прызы ў розыгрышы будуць такія:

  • 5 кававарак Delonghi ecp 33 21 ад афіцыйнай інтэрнэт-крамы delonghi-shop.by;
  • 3 кававаркі LB 1200 Classy milk з кубкам для кавы ад італьянскага брэнда Lavazza;
  • 5 падарункавых сертыфікатаў сумай 100 рублёў у фірмовыя крамы Conte;
  • 5 падарункавых сертыфікатаў сумай 100 рублёў у ювелірныя крамы «7 Карат»;
  • 5 набораў спешэлці кавы ад Academy of coffee;
  • 5 набораў гарбаты Dalai;
  • 5 набораў гарбаты з кубкам-сэрцам Lovare;
  • 3 наборы цукерак Chupa chups;
  • 3 дэкаратыўныя пано ад арт-студыі Gloris.

Розыгрыш пройдзе 8 кастрычніка ў прамым эфіры акаўнта «Кофе сервис» у Instagram.

Таксама ўдзельнікі фестывалю PRO COFFEE змогуць бясплатна аформіць лічбавую карту «Onliner Клевер» ад МТБанка. Пры разліку ёй за сэты ва ўстановах-удзельніцах з 8 верасня па 28 верасня можна будзе атрымаць вяртанне 5% на карту бонуснымі рублямі. Іх можна будзе выдаткаваць на пакупкі ў каталогу Onliner і аплаціць такім чынам да 100% кошту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024