У Баранавічах-9 хацелі зрабіць асфальт і веладарожкі. Але ад гэтых планаў прыйшлося адмовіцца. Затое ў прыватным сектары знайшлі месца для міні-сквера з дзіцячай пляцоўкай. Аб праекце забудоўшчык распавёў на прэзентацыі ў гарвыканкаме 18 жніўня.
Новы квартал таўнхаусаў і катэджаў на 57 участках з’явіцца ў мікрараёне Баранавічы-9. Яго пабудуе «Палессежылбуд». Першыя 8 таўнхаусаў, кожны на дзве кватэры, пачнуць узводзіць у верасні. На астатніх участках па плане — індывідуальныя дамы. Але калі будзе попыт на блакаваныя, праект перагледзяць.
У таўнхаусах будзе тры спальні, кухня-гасцёўня і тэраса з боку двара. Некалькі варыянтаў планіроўкі і метражу ёсць для індывідуальных дамоў. Можна адразу набыць жыллё з рамонтам.
Плошча ўчастка для таўнхаусаў - каля 6 сотак, для катэджаў - 10 сотак. Забудоўшчык паставіць агароджу, зробіць пляцоўкі для машын. Кошт жылля пакуль не называюць.
На ўчастках ёсць вада, электрычнасць і газ. Узніклі цяжкасці з цэнтральнай каналізацыяй. Каля Баранавічаў-7 ёсць камунікацыі, але іх пакуль не выкарыстоўваюць. Таму падключыць да іх Баранавічы-9 не атрымалася. У новых дамах для сцёкавых вод запланавалі выграбныя сістэмы з біялагічнай перапрацоўкай.
У апісанні праекта на сайце гарвыканкама ёсць інфармацыя, што ў квартале будзе каля двух кіламетраў веладарожак. На прэзентацыі высветлілася, што іх вырашылі не рабіць. Прычына — у суседняй забудове няма сеткі, у якую іх можна ўключыць. А ў межах аднаго квартала рабіць веладарожкі няма сэнсу, растлумачылі прадстаўнікі «Палессежылбуда».
У той жа час каля дамоў выкладуць тратуары з пліткі, зробяць пад’езды да ўчасткаў. Самі дарогі будуць жвірова-пяшчанымі. Першапачаткова забудоўшчык хацеў пакласці асфальт, але выявілася, што гэта моцна падвысіць кошт квардратных метраў.
У новым мікрараёне выдзелілі 10 сотак пад дзіцячую пляцоўку. Праекціроўшчыкі лічаць яе галоўнай «фішкай» квартала і хочуць ператварыць у міні-сквер для сямейнага адпачынку. Тут пасадзяць дрэвы і хмызнякі, зробяць дарожкі і лаўкі. У цэнтры будзе зялёны лужок, побач — комплексы для дзяцей і падлеткаў. Магчыма, з’явяцца вулічныя трэнажоры або невялікі канатны гарадок.
Да 30 жніўня працягнецца грамадскае абмеркаванне праекта забудовы ў Баранавічах-9. Гарвыканкам прапануе гродзенцам дасылаць заўвагі і прапановы па такіх адрасах:
Што яшчэ будаваў «Палессежылбуд» у Гродне
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…