Новости

Сем крымінальных спраў за выдаванне асабістай інфармацыі расследуюць у Гродзенскай вобласці

46 спраў у Беларусі ўзбуджаныя па арт. 203−1 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных». З іх сем — у Гродзенскай вобласці. Артыкул прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта расказаў начальнік УСК па Гродзенскай вобласці палкоўнік юстыцыі Эдуард Маліноўскі ў інтэрв'ю «Гродзенскай праўдзе».

Увечары 11 жніўня карыстальнік Telegram у адным з экстрэмісцкіх каналаў распаўсюдзіў персанальныя дадзеныя супрацоўніка Следчага камітэта, а таксама інфармацыю аб яго месцы працы і пражывання выключна ў сувязі з ажыццяўленнем пацярпелым службовай дзейнасці.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 203−1 КК «Наўмысны збор і прадастаўленне інфармацыі аб персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, учыненыя ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці». СК выяўляе, хто здзейсніў злачынства.

Крымінальная адказнасць за наўмысныя незаконныя збор і прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды з’явілася ў апошняй рэдакцыі Крымінальнага кодэкса ў студзені 2021 года.

Адказнасць будзе прадугледжана і за невыкананне мер забеспячэння абароны персанальных дадзеных асобай, якія ажыццяўляюць апрацоўку персанальных дадзеных, якое пацягнула па неасцярожнасці іх распаўсюджванне і прычыненне цяжкіх наступстваў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024