Навіны

Для хакейнага клуба «Нёман» закупляюць экіпіроўку брамніка. Колькі яна каштуе?

Да 16 жніўня «Хакейны клуб «Нёман» выбірае фірму для куплі экіпіроўкі брамніка. У дзяржзакупцы 12 лотаў. Арыенціровачны кошт усёй экіпіроўкі - 31 195 BYN (або $ 12 395). Іх возьмуць з уласных сродкаў клуба.

Што ўваходзіць у экіпіроўку?

  • Блін брамніка (2 шт.) — 2 840 BYN,
  • Пастка брамніка (4 шт.) — 6 800 BYN,
  • Шорты брамніка — 1 130 BYN
  • Шорты брамніка — 1 690 BYN,
  • Шчыткі брамніка (2 пары) — 10 400 BYN,
  • Нагруднік брамніка — 2 500 BYN,
  • Нагруднік брамніка — 1 500 BYN,
  • Абарона шыі брамніка — 90 BYN,
  • Абарона шыі брамніка — 75 BYN,
  • Абарона шыі брамніка (шкло, 2 шт.) — 3 000 BYN,
  • Абарона пахвіны брамніка (2 шт.) — 350 BYN,
  • Абарона калена брамніка (2 шт.) — 820 BYN.
Колькі каштуе экіпіроўка брамніка «Хакейнага клуба"Нёман». Фота: прэс-служба ХК «Нёман»

Тавар павінен быць пастаўлены не пазней за 15 лістапада 2021 года.

Мінулым разам экіпіроўку брамніка «Хакейны клуб» «Нёман» закупляў у сакавіку 2020 года. Што тычыцца коштаў, яны не моцна змяніліся за апошнія гады. Экіпіроўка брамніка некалькі адрозніваецца ад формы гульца, паколькі ён больш за астатніх падвяргаецца ўдарам. Яе вага прыкладна роўная 30 кг, а ў мокрым выглядзе становіцца яшчэ большай, паведамляе redfivehockey.com.

У траўні 2021 года «Нёман» закупляў клюшкі, канькі і пальчаткі для гульцоў на агульную суму 213 690 BYN. Праўда, не ўсе тады ўдалося закупіць — адбылася закупка толькі на 62 765 BYN.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024