«Букет дабра». Фонд «Шанс» да 1 верасня праводзіць дабрачынную акцыю ў дапамогу цяжкахворым дзецям

Ідэя акцыі - падарыць настаўніку на 1 верасня букет ад усяго класа, а грошы, якія маглі пайсці на букеты ад кожнага вучня, накіраваць на дапамогу дзецям з анкагематалагічным захворваннем.

«Наш Фонд праводзіць акцыю, у якой прапануе дапоўніць традыцыі пачатку навучальнага года, упрыгожыўшы Дзень ведаў не толькі кветкамі, а і добрымі ўчынкамі. Мы хочам, каб з дапамогай правядзення падобных акцый як мага больш людзей адкрылі для сябе дабрачыннасць як нешта даступнае і простае, што зразумела і блізка нават дзецям! Мы спадзяемся, што гэта дапаможа паказаць нашаму падрастаючаму пакаленню ідэі спагады, міласэрнасці і ўзаемадапамогі», — распавяла дырэктар Фонду «Шанс» — Наталля Маханько.

Арганізатары прапануюць замяніць кветкі сцяжкамі, паштоўкамі або самаробнымі сувенірамі якія можна зрабіць у падарунак настаўнікам самастойна. Ідэі і схемы для вырабаў арганізатары абяцаюць выслаць на пошту ўсім зарэгістраваным для ўдзелу ў акцыі.

Дабрачынную акцыю «Букет дабра» фонд «Шанс» праводзіць ужо пяць гадоў. Летась у акцыі ўзялі ўдзел больш за 10 000 чалавек з 72 населеных пунктаў Беларусі.

Як узяць удзел у акцыі «Букет дабра» ў 2021 годзе:

  1. Пажадана, каб рашэнне аб удзеле класа ў акцыі было прынята сумесна настаўнікам, вучнямі і іх бацькамі. Пры гэтым ініцыятарам можа быць любы з гэтых бакоў.
  2. Для ўдзела ў акцыі кантактнай асобе неабходна запоўніць рэгістрацыённую форму (калі вы зарэгеструеце некалькі класаў, трэба запаўняць форма для кожнага каласа асобна).
  3. Зрабіце ахвяраванне ад класа ў Фонд «Шанс» да 3 верасня ўключна. Ахвяраванне можна зрабіць у любым банку ці інтэрнэт-банкінгу праз сістэму ЕРИП:
  • Благотворительность, общественные объединения;
  • Помощь детям, взрослым;
  • Фонд «Шанс»;
  • Пожертвование на лечение детей:
  • в графе ФИО укажите ваш город, школу и класс.

Усе падрабязнасці аб правядзенні акцыі «Букет дабра» і спасылку на рэгістрацыю вы зможаце знайсці на сайце Фонда «Шанс», а дэталі ўдакладніць па тэлефонах (17) 215−00−66, А1 (44) 711−11−17, МТС (29) 22−22−513.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024