Навіны

Ірыну Новік судзілі паўторна. Вынік — 725 рублёў штрафу

У судзе Ленінскага раёна 29 ліпеня паўторна разгледзелі справу ў дачыненні да Ірыны Новік, рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life. Яе прызналі вінаватай у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Першы раз справу журналісткі разглядалі 3 чэрвеня. Рашэнне таго паседжання было адменена абласным судом пасля скаргі журналісткі на парушэнне права на абарону.

На паўторным разглядзе суддя Руслан Гурын вынес такі самы штраф, як раней прызначала суддзя Алена Пятрова — 25 базавых велічыняў (725 рублёў).

Новы працэс па гэтай справе прайшоў у адсутнасці журналісткі. Па стане здароўя Ірына Новік пакінула краіну, каб прайсці курс лячэння за мяжой. Яе просьбу адкласці разгляд справы да вяртання ў Беларусь суддзя Руслан Гурын адхіліў.

Журналістку асудзілі паводле артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»). За тое самае парушэнне пакаралі і рэдакцыю сайта — 18 чэрвеня суддзя Ганна Ляусік вынесла максімальны штраф у 500 базавых велічыняў (14 500 рублёў).

За што судзілі Ірыну Новік

Распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў суд палічыў памылкова размешчанае на сайце Hrodna.life фота с лагатыпам Telegram-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Памылку заўважылі праз некалькі гадзін і выдалілі фота. За гэты час здымак з «экстрэмісцкім» лагатыпам паспеў заўважыць намеснік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Андрэй Пігульскі. Ён праходзіў сведкам па справе.

Першы суд над Ірынай Новік адбыўся 3 чэрвеня. Да суда яна знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання на Кірава, 1. Суд прайшоў у актавай залі Ленінскага РАУС. Пра час пасяджэння папярэдняй інфармацыі не было. Адвакату таксама пра гэта не паведамілі, хаця яна накіравала ў суд хадайніцтва аб удзеле ў працэсе.

Чытайце таксама: Под сакурой и с принцессой. Ирина Новик — о гродненской тюрьме и «лечебном» голодании на сутках

Журналістка напісала скаргу ў абласны суд. Там справу разглядаў суддзя Віктар Сянько. «Пастанову суддзі нельга прызнаць законнай, яна падлягае адмене, а справа — накіраванню на новы разгляд», — пастанавіў ён 20 ліпеня.

Прысуд ад 29 ліпеня Ірына Новік таксама мае намер абскарджваць. На яе думку, суддзя прызначыў строгае спагнанне, не прыняўшы пад увагу стан здароўя і час, праведзены ў ІЧУ да разгляду справы.

Пераслед Hrodna.life

Першы суд за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў адбыўся 19 сакавіка. Тады суд Ленінскага раёна прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага. Выплаціць штраф у 11 600 рублёў у растэрміноўку на шэсць месяцаў рэдакцыі не дазволілі.

18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі другі штраф. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў. У рэдакцыі ёсць яшчэ некалькі тыдняў, каб выплаціць яго. Таксама 20 чэрвеня рэдактар атрымаў папярэджанне ад пракурора Гродна Уладзіміра Клішына.

2 жніўня рэдакцыя атрымала ліст аб прымусовай ліквідацыі юрасобы ТАА «Гродна Лайф Медыя», якой належыць сайт Hrodna.life. Пазоў у эканамічны суд «у мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў» скіравала Гродзенская пракуратура. Пракурор Уладзімір Клішын сцвярджае, што «Гродна Лайф Медыа» праводзіць дзейнасць, забароненую законам. Папярэдняе пасяджэнне суда прызначана на 11 жніўня.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024