Навіны

Памятаеце справу Сакалоўскага, дзе амапаўцы адмаўляліся ад іскаў? Яму запатрабавалі 3,5 гады калоніі

3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму запатрабаваў 28 ліпеня пракурор Сяргей Пятрашка па справе Андрэя Сакалоўскага. За падзеі 6 верасня 2020 года гродзенца абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце над амапаўцамі. Раней яго асудзілі на тры гады калоніі з адтэрміноўкай за махлярства. Фактычна, гэтыя пакаранні могуць злучыць.

Дырэктара прыватнай фірмы Андрэя Сакалоўскага судзіць Маргарыта Ланцэвіч у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. 38-гадовы Андрэй жанаты, у яго шасцігадовае дзіця. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Паводле версіі дзяржабвінаваўцы Сяргея Пятрашка, які замяніў Нічыпарука, 6 верасня 2020 года Андрэй узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Андрэй віну не прызнаў. На працягу следства ён не даваў паказанняў. Віну Андрэя даказваюць словы пацярпелых амапаўцаў і сведак, лічыць дзяржабвінаваўца. А адрозненні ў іх паказаннях, на яго думку, неістотныя.

Двух з 12 амапаўцаў адвакатка папрасіла выключыць з ліку пацярпелых. Чацвёра з пяці заяўнікаў адмовіліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелы Лабкоў абяцаў удакладніць свае патрабаванні, але не з’явіўся на судовае пасяджэнне. Таму адвакат папрасіла не прымаць яго іск да ўвагі.

Шкода за «блакаванне дарогі» і злачынства з «групай асоб»

Сярод іншага, Сяргей Пятрашка распавёў, як знайшлі Андрэя: яго ўбачылі на гарадскіх камерах, апазналі па татуіроўцы, і праверылі, дзе быў яго тэлефон у гэты час.

Таксама Андрэй можа заплаціць 20 рублёў аўтобуснаму парку Гродна і 50 рублёў — тралейбуснаму ўпраўленню за шкоду, якую ён нанёс на думку дзяржабвінаваўцы. Адвакат прапанавала падзяліць суму на ўсіх удзельнікаў той акцыі.

Дзяржабвінаваўца прыбраў з абвінавачвання прыкмету «з помсты» і «па папярэдняй змове». Тым не менш, ён лічыць, што злачынства здзейсніла «група асоб». Змякчальнай акалічнасцю ён палічыў наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Андрэя.

Пасярэдзіне-Андрэй Сакалоўскі. Мы замазалі твары міліцыянтаў, бо раней нам намякалі, што гэта могуць палічыць «разгалашэннем асабістых звестак». Фота: Алена Кавальчук

Адвакат: трэба апраўдаць

Сяргей Пятрашка запатрабаваў для Сакалоўскага два гады абмежавання волі па ч. 1 арт. 342 КК і два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК. З улікам прысуду за махлярства (тры гады пазбаўлення волі) ён просіць прызначыць пакаранне ў тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Меру стрымання пакінуць ранейшай — заключэнне пад варту. Арышт з маёмасці дзяржабвінаваўца прапануе зняць.

Адвакат просіць апраўдаць яе падабароннага. Яна настойвае: ніхто з амапаўцаў не можа дакладна сказаць, што менавіта Сакалоўскі нанёс яму пашкоджанні, па меддапамогу яны не звярталіся, рапарт пра гэта не пісалі, а пра некаторыя нюансы ўспомнілі толькі ў судзе. Да таго ж, Сакалоўскага ў той дзень не затрымалі, а значыць, ён не быў «актыўным удзельнікам».

2 жніўня ў 10.45 Андрэю дадуць апошняе слова. Пасля гэтага яму вынесуць прысуд.

Як ішло судовае следства?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024