Новости

Гродзенца, які ўзняў БЧБ-сцяг на Кургане славы, затрымалі пры спробе выехаць з Беларусі

41-гадовага жыхара Гродна затрымалі памежнікі пры спробе пакінуць Беларусь, паведамляе Telegram-канал прэс-сакратара МУС. На мужчыну выйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Узбуджана крымінальная справа.

Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся на флагштоку Кургана славы ў Гродне ноччу 11 ліпеня.

У відэароліку, знятым УУС Гродна, мужчына распавядае, што ён прыехаў на ровары да кургана, замацаваў бел-чырвона-белае палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і ўзняў сцяг.

Скрын з відэа прэс-службы МУС Беларусі

Па кадрах відэа чытачы Hrodna.life пазналі ў затрыманым бізнэсмэна Ігара Бузука.

Крымінальная справа супраць гродзенца распачатая за здзек з дзяржаўнага сцяга. Пакаранне за гэта — ад штрафу да пазбаўлення волі да трох гадоў.

Здымалі БЧБ-сцягі ў Гродне пажарныя. Міністр МНС Вадзім Сіняўскі, які ў 2020 годзе быў кіраўніком УУС Гродна, 26 ліпеня сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, што ратавальнікі і далей будуць змагацца з «фашысцкімі сімваламі», маючы на ўвазе бел-чырвона-белую сімволіку.

Чытайце таксама: Вадим Синявский стал новым главой МЧС Беларуси. Он руководил милицией Гродно, разгонял протесты и извинялся за насилие

«У цяжкадасяжныя месцы маглі прыбыць толькі ратавальнікі, — кажа міністр. — Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць [здымаць БЧБ-сцягі]. Дзякуй богу, нам удалося прайсці гэты этап няпросты, складаны».

Скрын з відэа ctv.by
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024