Новости

У Triniti адбылася аварыя на падстанцыі, людзей вывелі з будынка

У гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti адбылася аварыя на падстанцыі цэнтра. На пэўны час знікала электрычнасць, з’явіўся дым, спрацавала сістэма абвесткі. Супрацоўнікам удалося лакалізаваць праблему яшчэ да прыбыцця МНС.

Каля 12.30 8 ліпеня ўсіх наведвальнікаў папрасілі пакінуць будынак, прыехалі пажарныя машыны. «Адна стаяла на трэцім паверсе і адна не заезджая на паркоўку», — распавёў Hrodna.life відавочца таго, што адбываецца.

«Адбылася невялікая аварыя на падстанцыі, але пытанне ўжо вырашылася, — распавяла Hrodna.life Алеся Матвеёнак, прадстаўніца ТРК Triniti. — У нас дакладная сістэма рэагавання і вельмі адчувальныя датчыкі». Яна падкрэсліла, што падстаў для хвалявання няма.

Гандлёвы цэнтр працягне працу ў звычайным рэжыме, а 16:00, удакладніла супрацоўніца.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024