Новости

«Нашу Ну» заблакавалі, супрацоўнікі не выходзяць на сувязь

Сайт выдання «Наша Ніва» заблакаваны: ён не адкрываецца ў Беларусі і з-за мяжы. На галоўнай старонцы вісіць заглушка аб абмежаванні доступу ад Міністэрства інфармацыі.

Рэдакцыя паведаміла, што некаторыя супрацоўнікі не выходзяць на сувязь, у тым ліку і галоўны рэдактар Ягор Марціновіч. Чытачы выданні паведамлялі, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі прадстаўнікоў ГУБАЗіК. У некаторых супрацоўнікаў дома праходзяць ператрусы.

Міністэрства інфармацыі Беларусі так пракаментавала блакаванне сайта:

«На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“, Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу nn.bу».

Чытайце таксама: Суд готовится признать телеграм-канал Hrodna.life экстремистским

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024