Новости

«Сітуацыя штатная». На «Гродна Азот» пачалі запускаць цэх, які спыніўся

Цэх азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) пачалі запускаць днём 7 ліпеня пасля ранішняга прыпынку. Запуск зойме некаторы час. На экалогію горада гэта не паўплывае, паведамляе «Гродненский химик».

«…Сітуацыя пад кантролем, ніякіх шкодных рэчываў не выкідвалася. На дадзены момант усё ліквідавана, цэх знаходзіцца ў стадыі пуску. Гэта зойме некаторы час. А тое, што людзі бачаць рыжы дым — гэта штатная сітуацыя, гэта прадугледжана тэхналагічным рэгламентам гэтай вытворчасці, — пракаментаваў ОНТ галоўны інжынер Сяргей Сілівонік пра пусканаладачныя работы ў цэху АКіКАС.

Пра прычыны спынення на «Гродна Азот» не паведамілі. Telegram-канал «Стачком Азота» таксама паведамляў аб спыненні цэха «Карбамід-3». На прадпрыемстве гэтую інфармацыю не пракаментавалі.

Дапушчальных канцэнтрацый рэчываў не перавысілі

Падчас запуска цэха АКіКАС ажыццяўляецца кантроль атмасфернага паветра на прамысловай пляцоўцы, па перыметры прадпрыемства і на мяжы санітарна-ахоўнай зоны. Перавышэння дапушчальных канцэнтрацый не выявілі. Адначасова пробы адабралі ў філіяле «Гродзенскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя», паведамляе «Гродненский химик».

Што адбылося?

Цэх азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) пазапланава спыніўся каля 11.25 7 ліпеня. Пры запуску адбудзецца кароткачасовае павелічэнне ўтрымання NOx (аксіды азоту) у адыходзячых газах. Гэта надае адыходзячым газам характэрны чырвона-буры адценне.

Чытайце таксама: На «Гродно Азот» остановился цех АКиКАС. Что произошло?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024