Навіны

Затапіла горад і размыла дарогу. Моцная залева прайшла ў Гродне

Моцная залева адбылася ў нядзелю 4 ліпеня. Пад вадой апынуліся вуліцы горада і прыгарада. Hrodna.life сабраў інфармацыю, як пацярпеў горад ад непагадзі.

Якія вуліцы затапіла ў Гродне?

У цэнтры Гродна дождж затапіў вуліцу Калючынскую і Маставую. Колы транспарта былі напалову ў вадзе. На вуліцы Захарава затапіла вырытую для замены цяплавых сетак траншэю. Вуліцу Белуша затапіла разам з тратуарамі, на ёй на пэўны час цалкам спыніўся рух. У мікрараёне Вішнявец падчас залевы затапіла вуліцу Паўднёвую.

Рэкі Гараднічанка і Юрысдыка выйшлі з берагоў. Таксама падняўся ўзровень вады ў Нёмане. У парку Жылібера пашкодзіла тратуар.

Рака Гараднічанка. Відэа: Hrodna.life
Тратуар у парку Жылібера. Відэа: АвтоГродно


Недалёка ад Вішняўца на новай аўтамабільнай развязцы ў Пагаранах заглох аўтамабіль. Рух па новай дарозе распачаўся 2 ліпеня, афіцыйнае адкрыццё (павінна было быць 3 ліпеня — заўв.Hrodna.life) перанеслі на пазнейшую дату. Таксама на новым участку дарогі абрынуўся кавалак асфальта, а каля новага падземнага перахода споўз грунт.

Што затапіла ў прыгарадзе?

У прыгарадзе пацярпела новая дарога ў Зарыцы і дарога ў вёсцы Жылічы. У аграгарадку Путрышкі затапіла вуліцу Фестывальную. Некаторыя дамы затапіла па калена. Ратавальнікі МНС адпампоўвалі ваду.

Залева ў Верцялішках. Фота: instagram @inga.kurbatova
Падзяліцца
Меткі: надвор'е

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024