Горад

Тэмпература б’е рэкорды. Як гродзенцы ратуюцца ад спёкі

У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд — 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку.

Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні - «эспрэса-тонік» і «айс-латэ». Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні «Віленская». Акрамя кавы, кожная кавярня прапануе ліманад. «Гэта сезонны напой, які выпіваюць амаль адразу», — расказала барыста Алла.

Кавярня «Віленская». Фота: Hrodna.life

«Халодная кава самая папулярная. Гэта „эспрэса-тонік“, плюс у нас ёсць фірмовы „эспрэса-тонік“ з базілікавым сіропам уласнага прыгатавання. Таксама карыстаецца папулярнасцю „айс-латэ“ і „бамбл“. „Бамбл“ гэта эспрэса плюс апельсінавы сок і карамельны сіроп. Усе ліманады ў нас створаны на сіропах уласнага прыгатавання. Гэта абляпіха, базілік і чорныя парэчкі», — распавёў Hrodna.life уласнік кавярняў «Sprava» і «Наша кава» Дзмітрый Захарка.

У некаторых месцах можна знайсці марозіва. У «Leone House» і «Джезва» часцей за ўсё купляюць ягаднае з кіслінкай.

Летняе меню ў кавярні «Sprava». Фота: Hrodna.life

Як перамагаюць спёку кіроўцы?

Няпроста пераносіць такую тэмпературу кіроўцам грамадскага транспарта. Hrodna.life даведаўся, ці падрыхтаваліся да такога надвор’я ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні.

«Усе тралейбусы парка забяспечаны вентылятарамі ў кабінах кіроўцы. Перад пачаткам летняга сезону мы яшчэ дадаткова закупілі вентылятары. Пакуль выпадкаў перагрэваў не было. Штораніцу кіроўцы праходзяць медагляд у фельчара. Калі ёсць нейкія падазрэнні, то мы не рызыкуем і не выпускаем на маршрут. Таксама ў нас усталяваны спецыяльны апарат, дзе кіроўцы маюць магчымасць набраць з сабой вады» — распавёў Hrodna.life дырэктар Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктар Шарэйка.

Гродзенскі тралейбус. Фота: Hrodna.life

Пляжы пакуль працуюць

Гараджане ад спёкі ў асноўным ратуюцца на вадаёмах. У Гродне чатыры дазволеныя зоны для купання (возера Юбілейнае, пляжы на Нёмане ў раёне Ласосна, Пышкоў і цэнтральны пляж каля Старага маста — Hrodna.life). З пачатку купальнага сезону спецыялісты манітораць якасць вады. Пакуль што яна паўсюль адпавядае нормам. Але, калі тэмпература паветра не знізіцца, да канца тыдня з-за спёкі і массавага наплыву паказальнікі могуць змяніцца, паведамляе «Гродно Плюс».

Колькі чалавек у Гродне за апошнія дні звярнулася па дапамогу ўрачоў у сувязі з перагрэвам, даведацца не ўдалося. У Бальніцы хуткай медычнай дапамогі рэдакцыі Hrodna.life параілі звярнуцца да іх з пісьмовым зваротам.

Падзяліцца
Меткі: надвор'е

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024