Новости

На Савецкай плошчы з’явіцца яшчэ адзін будынак. Што там можа быць?

Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня.

Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Пачатковы кошт — 19 744 рублі. Яшчэ 9 993 рублі пойдуць на выдаткі па падрыхтоўцы зямельна-кадастравай дакументацыі. Пераможца аўкцыёну абавязаны, сярод іншага, пакрыць ЖКГ страты за заняцце ўчастка і знос пліткі ў памеры 15 175 рублёў. Гэта значыць, агульная мінімальная цана ўчастка — 44 912 рублёў.

Прылеглымі будынкамі - домам купца Мураўёва і апарт-гатэлем «Сямашка» валодае бізнэсовец з Гродна Станіслаў Сямашка.

Чытайце таксама: «Бедные сами виноваты, что они бедные!» — гродненский миллионер Семашко о бизнесе, рэкете и Бентли за $ 300 тысяч

Абмежаванні пры будаўніцтве

Зямельны ўчастак мае абмежаванні - яны ўтрымліваюцца ў зямельна-кадастравай дакументацыі, публічна іх не раскрылі. Да работ пераможца аўкцыёну павінен прыступіць не пазней, чым праз год.

Участак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Гэта азначае, што работы павінны весціся з улікам праекта ахоўнай зоны цэнтра.

Чытайце таксама: Что запретили делать в Старом Гродно: Минкульт утвердил охранную зону исторического центра

Што там было раней?

У канцы XIX стагоддзя на ўчастку быў прадаўгаваты двухпавярховы будынак. На гэтым месцы знаходзіўся дом Курляндскага. У пачатку XX стагоддзя там размяшчалася фотомайстэрня Лейбы Гельгора, а таксама рамеснае кіраванне, аптэчны склад, стаматалогія.

У 1944 годзе пабудову разбурылі. У 50-х участак перадалі абласному Савету прафсаюзаў для пабудовы будынка. У выніку на ўчастку ўзвялі аднапавярховы драўляны будынак, які займала добраахвотная дружына. Яно прастаяла да пачатку 2000-х гадоў, паведамляе «Вечерний Гродно».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024