Новости

«Ну вы ж самі ўсё разумееце». У Гродне адмянілі фэст «Кинемо» — Музей гісторыі рэлігіі адмовіўся ад супрацоўніцтва

У 2021 годзе Міжнародны open air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кинемо» ў Гродне не адбудзецца. Пра гэта паведамілі арганізатары ў сацсетках. Пастаянная пляцоўка фестывалю — Музей гісторыі рэлігіі - сёлета адмовілася ад супрацоўніцтва з арганізатарамі фестывалю

«Кінемо» — адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы, агучаныя сучаснымі музыкамі.

«Дарагія сябры, са шкадаваннем вымушаны паведаміць, што запланаваныя паказы „Кинемо“ ў Гродне не адбудуцца па незалежных ад арганізатараў прычынах. Мы вельмі засмучаныя, але не губляем надзеі, што сонца ўзыдзе вельмі хутка і мы будзем сустракаць світанак разам з вамі», — напісалі арганізатары на старонцы ў Facebook.

Арганізатары: пляцоўка адмовілася ад супрацоўніцтва

Пастаянная пляцоўка фестывалю — Музей гісторыі рэлігіі - сёлета адмовілася ад супрацоўніцтва з арганізатарамі фестывалю, распавялі арганізатары Hrodna.life. «Выразна прычыну адмовы нам ніхто так і не сфармуляваў, абмежаваліся тлумачэннямі ў духу «ну вы ж самі ўсё разумееце». Нам вельмі шкада губляць цудоўнага шматгадовага партнёра ў выглядзе музея, але ў дадзенай сітуацыі мы зусім бяссільныя.

У планах — вярнуцца праз год

На пошук новай пляцоўкі ў Гродне ў арганізатараў не засталося «ні арганізацыйных, ні часовых рэсурсаў». «Але нам бы вельмі хацелася вярнуцца ў Гродна і мы спадзяемся, што ў наступным годзе ў нас гэта атрымаецца», — паведамілі арганізатары Hrodna.life.

У Музеі гісторыі рэлігіі Hrodna.life пацвердзілі, што вырашылі не прадастаўляць фестывалю пляцоўку. З якой прычыны, можа патлумачыць толькі дырэктар Рыта Янчалоўская, а яна сёння ў камандзіроўцы, распавялі ў музеі Hrodna.life.

Дзе можна паглядзець нямое кіно цяпер?

Фестываль планаваўся на 9−11 ліпеня ў звыклым месцы — у дворыку Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі. Праграму арганізатары яшчэ не раскрывалі.

Жадаючыя паглядзець нямое кіно на свежым паветры пад жывую музыку могуць паехаць у Мінск. Там фестываль пройдзе з 17 чэрвеня па 15 ліпеня.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне закрываецца салон прыгажосці MakeUpLab — да яго прыходзілі з ДФР

Уладальніца гродзенскага салона прыгажосці MakeUpLab Кацярына Казакевіч абвясціла ў Instagram аб закрыцці свайго бізнесу. Салон…

15 лістапада 2025

«У аўтобусных бамбіл чорны дзень календара». Што беларусы думаюць аб верагодным адкрыцці Кузніцы і Баброўнікаў?

У прыгранічных чатах беларусы абмяркоўваюць верагоднае адкрыццё мяжы з Польшчай 17 лістапада. Адпаведную заяву зрабіла…

14 лістапада 2025

У Гродне актывізаваліся махляры — прадстаўляюцца супрацоўнікамі «Белтэлекама» і «Гроднаэнерга»

У Гродне махляры тэлефануюць на гарадскія тэлефоны і ад імя камунальных службаў выманьваюць грошы. У…

14 лістапада 2025

На аўкцыён па продажы маёнтка ў Падароску ніхто не зарэгістраваўся

Аўкцыён па продажы сядзібы ў Падароску не адбыўся. На таргі ніхто не зарэгістраваўся. Аўкцыён павінен…

14 лістапада 2025

На месцы былога спартлагера ў вобласці можа з’явіцца кафэ ці жылы дом

Замест былога спартыўна-аздараўленчага лагера "Алімпіец" у Мастоўскім раёне пасля продажу з'явіцца новы аб'ект. Новы ўладальнік…

14 лістапада 2025

Польшча хоча адкрыць мяжу з Беларуссю ў Кузніцы і Баброўніках з 17 лістапада

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы плануе з 17 лістапада адкрыць два аўтамабільныя пункты пропуску…

14 лістапада 2025