Навіны

Гродзенскі музыка Ігар Банцэр паедзе на «хімію» у Віцебск

Актывіст і музыка Ігар Банцэр да 17 чэрвеня 2021 года павінен прыехаць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9 у горадзе Віцебску.

Ігар Банцэр падчас аднаго з выступаў. Фота з уласнага архіва Банцэра

Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прызнала Ігара Банцэра вінаватым у хуліганстве і прысудзіла яму 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе. Ігара судзілі за танец, які ён выканаў у верасні перад міліцыянтам. Паводле версіі пракурора, ён прадэманстраваў пры гэтым свае геніталіі. Сам Ігар настойваў: ён быў у стрынгах, так што міліцыянт не мог бачыць яго голым.

Пяць месяцаў Ігар знаходзіўся ў турме № 1 у Гродне. Адзін дзень знаходжання пад вартай роўны двум днях абмежавання волі. Гэта значыць, Ігару засталося адбыць восем месяцаў пакарання.

Ад 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў сухую галадоўку. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024