Супрацоўнікі АМАП прыйшлі на вул. Кірава, 3 каля 17.00 3 чэрвеня. Неўзабаве прыехалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС. У дачыненні да Вольгі Верамеенка з крамы «Адметнасць» пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне». У краме правялі агляд. Агляд таксама пройдзе ў яе дома.
Супрацоўнікам Hrodna.life забаранілі карыстацца тэлефонамі і камп’ютарамі. Каля двух гадзінаў іх пратрымалі ў офісе без сувязі. Адзін з супрацоўнікаў стаяў ля ўваходу. Сярод сілавікоў былі камандзір АМАП Віктар Краўцэвіч і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў Аляксей Вайцешка.
Вольга Верамеенка затрыманая. Верагодна, яе змесцяць у ІЧУ да суда. Банер крамы з будынка і і шыльду з часам працы з дзвярэй зрэзалі.
Раней 3 чэрвеня ў краму прыходзілі супрацоўнікі ідэалогіі гарвыканкама і санстанцыя.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…