Навіны

Рэдактарку Hrodna.life Ірыну Новік аштрафавалі на 725 рублёў. Амаль тры дні да суда яна нічога не ела

3 чэрвеня прайшоў суд над Ірынай Новік, рэдактаркай спецпраектаў Hrodna.life. Яе аштрафавалі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністратыўнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суду яна нічога не ела.

Ірыну Новік затрымалі раніцай 1 чэрвеня. Да суда яна знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання на Кірава, 1 (у ІЧУ на Гая зараз рамонт). Пра тое, калі адбудзецца суд, адвакату не паведамілі.

У камэры яна была адна. З сабой была кніжка, але яе адабралі. «Я думаю, палітычным не дазваляюць кнігі», — сказала Ірына. Сядзець днём было забаронена. На ноч — з 10 вечара да 6 раніцы — выдавалі матрац. «Калі я даведалася, што нельга нават сядзець, я адмовілася ад ежы, і з сабой у мяне нічога не было. Я б не вытрымала. У мяне і ныркі не вельмі здаровыя, і страўнік, мне было б горш».

Ірына Новік дапускала, што можа атрымаць і пакаранне суткамі. «Калі там сядзіш, рыхтуешся да ўсяго»

Выязны суд адбыўся ў РАУС Ленінскага раёна. Рашэнне вынесла суддзя Алена Пятрова. Ірыну асудзілі паводле артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»).

Муж Ірыны зараз знаходзіцца ў бальніцы, каля РАУС яе сустрэлі калегі.

Аляксея Шоту, галоўнага рэдактара Hrodna.life, па тым жа артыкуле будуць судзіць пазней як прадстаўніка арганізацыі. На яго рэчы, якія забралі пасля агляду, — тэлефон, ноўтбук, тры жорсткія дыскі — накладзены арышт да выплаты штрафу. Hrodna.life ўжо судзілі паводле артыкула 19.11 — міліцыя знайшла на сайце некалькі спасылак на Telegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім. Тады нас аштрафавалі на 12 325 рублей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024