Навіны

Гродзенка будзе абіраць найлепшы мёд на міжнародным конкурсе. Вось якім чынам

Гродзенка Вольга Гаўрылік, адзіны ў Беларусі мядовы самелье, увойдзе ў склад судзейскай калегіі на міжнародным конкурсе мёда ў Лондане. Праз пандэмію суддзі будуць працаваць дыстанцыйна, а ўзоры мёду атрымаюць па пошце. Яны будуць ацэньваць смакавыя якасці мёду больш чым з 20 краін свету.

У судзейскую калегію штогадовага «London Honey Awards — 2021» уваходзіць 12 экспертаў з 8 краін свету. Узначальвае журы Джан Луіджы Маркадзан (Gian Luigi Marcazzan) з Італіі, выкладчык адзінай у свеце школы мядовых сомелье ў Балонні. Гэта ён прапанаваў кандыдатуру Вольгі. Вольга Гаўрылік — кіраўнічка ТАА «Мядовы шлях» і адзіная ў Беларусі сертыфікаваная экспертка па сэнсарным аналізе мёду, або карацей — мядовы самелье.

«Усе думаюць, што я паеду ў Лондан, усе рады за мяне», — распавядае Вольга Hrodna.life. Але насамрэч у Лондан не паляціць ніхто — праз пандэмію і лакдаўн. Удзельнікі прысылаюць суддзям узоры мёду поштай. Чальцы калегіі будуць адначасова каштаваць іх у сваіх краінах паводле адмысловых методык. Сам конкурс пройдзе 30−31 траўня анлайн.

Чытайце таксама: Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

Не карыстацца парфумам, каб раскаштаваць мёд

«Гэта вельмі адказна, і хвалюе. Першы досвед — і адразу такога высокага ўзроўню», — кажа Вольга. Раней яна не брала ўдзелу ў міжнародных конкурсах.

Каб рэцэптары найлепш адгукаліся на мёд, за дзень да конкурсу суддзі мусяць трымацца дыеты: не ўжываць нічога вострага, рэзкага, кавы, выключыць любы парфум. «У мяне ёсць адмыслова абсталяваны кабінет, ізаляваны, у нейтральных колерах, каб нічога не адцягвала ўвагі». Зыходзячы з прафесіі, Вольга, і так не есць вострага, салёнага, салодкага.

Вольга Гаўрылік каштуе мёд. Фота: Іна Максімчык

Як абіраюць найлепшы мёд

У конкурсе ўдзельнічаюць вырабнікі мёду больш чым з 20 краін. Замежнікам трэба заплаціць 120 фунтаў за ўдзел аднаго прадукта, кампаніям з Велікабрытаніі - 144 фунты разам з падаткам на дададзеную вартасць. Журы праводзіць сэнсарны аналіз — ацэньваюць водар, смак, колер, кансістэнцыю, зважаюць на ўпакоўку. Да гэтага мёд праходзіць поўны лабараторны аналіз.

Мэта конкурсу — вызначыць найлепшы мёд у розных катэгорыях, удасканаліць культуру спажывання мёду, прыцягнуць увагу людзей да карыснага прадукту. Пераможцы атрымаюць магчымасць размяшчаць лагатып статуснага конкурсу на сваіх прадуктах.

Прасоўваць культуру спажывання мёду

«Такі конкурс праходзіць у краінах, якія займаюцца развіццём пчалярства, культуры спажывання мёду, каб вырабнікі мёду былі больш адказнымі, імкнуліся, каб прадукт быў якасным, бяспечным, і бяспечным таксама і для пчолаў». Вольга хацела б, каб такі конкурс мёду з сістэмным падыходам і метадалогіяй праходзіў і ў Беларусі. Арганізаваць яго пакуль не ўдалося. «Насамрэч патрэбна толькі жаданне. Я хачу прасоўваць культуру спажывання мёду ў Беларусі, такая місія».

Чытайце таксама: Калі мёд з пахам звараных укрутую яек, гэта нармальна? Парады ад адзінага ў Беларусі мядовага самелье

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024